Вы тут

Выстаўка іранскага мастацтва пройдзе ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»


З 7 па 18 лютага выстаўка іранскага мастацтва пад назвай «Дзіўны Іран» пройдзе ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» па адрасе: Мінск, плошча Кастрычніцкая, 1 (Палац Рэспублікі).


Урачыстае адкрыццё выстаўкі «Дзіўны Іран» адбудзецца 7 лютага ў 17.00. Дарэчы, такі творчы праект рэалізоўваецца не ўпершыню. Генератарам у яго арганізацыі заўжды выступае Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Кіраўнік дыпламатычнай місіі — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід ЯРЫ даволі ўважліва падыходзіць да арганізацыі гуманітарнага, культурнага супрацоўніцтва нашых краін. У прыватнасці, дзякуючы яго асабістым намаганням была выдадзена па-беларуску кніга паэзіі Амара ХАЯМА ў Выдавецкім доме «Звязда».

У планах работы іранскага пасольства — і падрыхтоўка і выданне кніг іншых іранскіх паэтаў-класікаў, чыя творчасць носіць сусветна вядомы характар, у перакладах на беларускую мову. Папярэдне раздзелы гэтых кніг знойдуць сваё месца на старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».