Вы тут

Другі энергаблок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў другім паўгоддзі


Увод другога энергаблока БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў другім паўгоддзі 2023 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае БелТА.


Першае пробнае ўключэнне ў сетку плануецца ў сакавіку-красавіку. Затым будуць праводзіцца выпрабаванні. «Калі мы выйдзем на 100% магутнасці і правядзем усе належныя выпрабаванні, яшчэ павінен быць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. І вянком усяму будзе падпісанне акта ўводу ў эксплуатацыю. Увод чакаецца ў другім паўгоддзі», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Першы энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі. Будынак рэактара накрыты двайной ахоўнай абалонкай. Рэактар не пацерпіць у выпадку землятрусу, урагану, паводкі.

Тэхналогія ВВЭР на сённяшні дзень з’яўляецца самай запатрабаванай і апрабаванай у свеце. З яе выкарыстаннем на працягу апошняга дзесяцігоддзя ўведзены ў эксплуатацыю АЭС у КНР і Індыі, а таксама плануюцца да ўводу АЭС у Егіпце, Турцыі, Венгрыі, Бангладэш, Узбекістане.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».