У Палескім драматычным тэатры 6 лютага адбудзецца прэм’ера адноўленага спектакля «Пасланне з мінулага», прысвечанага 80-годдзю знішчэння Пінскага гета, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Аўтар ідэі, сцэнарыст і пастаноўшчык — рэжысёр Павел Марыніч. Жанр спектакля пазначаны як трагедыя, заснаваная на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Пінску. Храналогія падзей ахоплівае перыяд з даваеннага 1939 года па трагічны ў гісторыі горада 1942-й, калі на працягу толькі трох жнівеньскіх дзён гітлераўскія салдаты расстралялі каля 10 тыс. мірных жыхароў.
«Гэтую гісторыю ставілі ў тэатры некалькі гадоў таму. Цяпер мы яе выпускаем з новым акторскім саставам. У аснове апавядання — дакументальная хроніка з бібліятэк і архіваў, сведчанні, апісаныя відавочцамі. Мы проста скампанавалі гэты матэрыял і апранулі яго ў літаратурна-пластычную форму, узмацніўшы пранізлівай музыкай і адпаведнай падсветкай», — сказаў рэжысёр.
Сюжэтная лінія будуецца на мастацкай выдумцы, якая дазволіла злучыць сучаснасць і мінулае. Група маладых людзей, хаваючыся ад дажджу, трапляе ў закінуты дом. Там яны знаходзяць старыя рэчы — патэфон, адзенне, скарыначку хлеба, і з імі пачынае адбывацца неверагоднае: дом ажывае, і моладзь аказваецца спачатку ў даваенным, а потым і ў акупаваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі Пінску. У выніку героі тэатральнай пастаноўкі праходзяць праз усе выпрабаванні, якія выпалі на той час грамадзянскаму насельніцтву.
«Мы хацелі перадаць жах тых падзей, нагадаўшы тым самым аб недапушчальнасці нядбайнага стаўлення да памяці, забыцця мінулага. Бо за гады вайны насельніцтва Пінска зменшылася амаль у 10 разоў. Гэта эмацыйна няпросты спектакль — як для гледачоў, так і для акцёраў. У ім задзейнічаны вопытныя артысты-Вольга Шэндэр, Павел Рыжоў, Іван Вялічка, Вольга Ермалаева, якія бліскуча справіліся са сваімі ролямі», — адзначыў Павел Марыніч.
Першымі гледачамі адноўленага спектакля «Пасланне з мінулага» стануць навучэнцы ўстаноў адукацыі Пінска.
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.