Вы тут

«Прыярытэт — сельская мясцовасць». Як будзе размяркоўвацца энергія ад БелАЭС


Куды будзе паступаць энергія ад БелАЭС, расказаў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Міхаіл Міхадзюк падкрэсліў, што з уводам другога энергаблока на БелАЭС менш эканамічна выгадныя энергетычныя магутнасці будуць пакінуты ў рэзерве. Пры гэтым тыя магутнасці, якія ўжо адслужылі свой тэрмін і не падлягаюць аднаўленню, наогул будуць выводзіцца.

«Што датычыцца электрычных сетак, то схема выдачы магутнасці БелАЭС пабудавана такім чынам, што ў нас ёсць перспектыва падачы энергіі ва ўсе рэгіёны краіны. На гэты момант мы актыўна працуем над размеркавальнымі сеткамі. У гэтым напрамку супрацоўнічаем з рознымі прадпрыемствамі, вялікіх праблем тут няма», — сказаў намеснік міністра энергетыкі.

Пры гэтым ён дадаў, што ў сувязі з усё большым попытам на электраэнергію ёсць некаторыя пытанні па сельскіх размеркавальных сетках. «Нам паступіла больш за 80 тыс. заявак па гэтым пытанні, з іх мы рэалізавалі 84 працэнты. Адзначу, што ў асобных мясцовасцях сеткі будавалі па нарматывах, калі на дом прадугледжвалася 3,5-5 кВт.гадз. Сёння ж насельніцтва ў нас запытвае ад 15 да 40 кВт.гадз. Менавіта таму мы распрацавалі з аблвыканкамамі праграму рэканструкцыі электрычных сетак. У першую чаргу гэта закране аграгарадкі і перспектыўныя населеныя пункты. У той жа час мы не забываем і пра малыя населеныя пункты, дзе пражываюць пенсіянеры і шматдзетныя сем’і», — заявіў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, у 2022 годзе было мадэрнізавана каля 1,7 тыс. км электрычных сетак. «У бягучай і наступнай пяцігодцы будзем прадаўжаць развіццё электрычных сетак, улічваючы запыты і камфорт пражывання насельніцтва. Будзем нарошчваць гэту работу з улікам фінансавых магчымасцей, таму што тэхнічны патэнцыял будаўніча-мантажнага комплексу дае магчымасць нам гэта зрабіць», — падагульніў намеснік міністра энергетыкі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2,4 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі. Будынак рэактара ўкрыты двайной ахоўнай абалонкай. Рэактар не пацерпіць у выпадку землетрасення, урагану, паводкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.