Вы тут

Рамонт жылля, атрыманне грамадзянства, садзейнічанне бізнесу


Звароты па пытаннях спадчыннай маёмасці, рамонту жылля, падаткаабкладання, садзейнічання бізнесу і іншыя разгледзеў падчас асабістага прыёму грамадзян у Докшыцах старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, паведамілі БелТА ў Докшыцкім райвыканкаме.


Фота: БелТА.

На прыёме ў райвыканкаме Уладзімір Андрэйчанка разгледзеў 14 зваротаў. На некаторыя з іх заяўнікам далі тлумачэнні на месцы, усе пытанні ўзятыя на кантроль.

Жыхар райцэнтра звярнуўся з пытаннем, як яму аформіць права на валоданне паловай дома, якая пасля смерці яго былой жонкі належыць іх дачцэ. Дачка заяўніка пражывае ў Казахстане, дакументы на права атрымання ў спадчыну дома не забірала і не адчужае сваю долю бацьку, бо знаходзіцца з ім у нацягнутых адносінах.

Жыхару вёскі Крыпулі прыйшло паведамленне з падатковай інспекцыі аб выплаце падатку на ўчастак, ад якога, як распавёў мужчына, ён адмовіўся яшчэ ў 2014 годзе. Аднак па афіцыйных дакументах гэты ўчастак за ім яшчэ лічыцца. Прадстаўнікі сельвыканкама паведамілі, што з такой заявай вясковы жыхар да іх не звяртаўся.

Заяўніца з Бягомля жадае пашырыць жылплошчу. Яна пражывае з пяццю дзецьмі і маленькай унучкай у двухпакаёвай кватэры. Жанчына хоча пабудаваць яшчэ адну кватэру ў родным гарпасёлку.

Вяскоўка, якая пражывае з 2000 года ў арэндным доме з вёскі Вітунічы за свой кошт вырабляла ў ім рамонт — у доме ўцяплілі сцены, падлогу, замянілі печку і электраправодку. Яна раней звярталася на сельгаспрадпрыемства, на балансе якога знаходзіцца гэты дом, каб яе вызвалілі ад выплаты за капрамонт. Таксама заяўніца хадайнічала за перадачу жылля ў яе ўласнасць.

Жыхарка Украіны, якая з 2014 года пераехала ў Беларусь і жыве ў аграгарадку Параф’янава, падала ў лютым мінулага года заяву на атрыманне беларускага грамадзянства. Яна папрасіла старшыню Палаты прадстаўнікоў пасадзейнічаць паскоранаму працэсу атрымання грамадзянства.

З пытаннямі садзейнічання ў развіцці і пашырэнні бізнесу на асабісты прыём прыйшлі прадстаўнікі мясцовай швейнай мануфактуры і грамадзянін Расіі. Кіраўнікі швейнай вытворчасці хацелі б атрымаць на бязвыплатнай аснове пад рэалізацыю інвестпраекта будынак былога будмагазіна, Аднак Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў адмовіў ім, бо гэтую нерухомую маёмасць збіраюцца прадаць. Расіянін плануе пашырыць вытворчасць металавырабаў, арганізаваную ў былым санаторыі «Вечалле » ва Ушацкім раёне, і стварыць інжынерна-тэхнічны цэнтр для падрыхтоўкі моладзі да працы на сучасным абсталяванні, у тым ліку на лазерных станках. У Санкт-Пецярбургу ў яго ёсць аналагічнае прадпрыемства. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што арганізуе сустрэчу расіяніна з міністрам энергетыкі, каб яны абмеркавалі, якія магчымасці ёсць для заяўніка ў пашырэнні сферы сваёй дзейнасці.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама разгледзеў прапанову па вольным часе моладзі, пытанні падтаплення зямельнага ўчастка падчас адлігі і дажджоў, працаўладкавання, асартыменту аўталаўкі і даў адпаведныя даручэнні мясцовай уладзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?