Вы тут

Цырымонія ўшанавання звыш 200 выбітных гараджан прайшла ў Гомелі


У абласным цэнтры прайшоў урачысты сход, прысвечаны 85-й гадавіне ўтварэння вобласці. Юбілейныя медалі ў гонар знакавай даты былі ўручаны больш як двумстам гамяльчанам. 


А пяці выбітным прадстаўнікам рэгіёна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці». Так, рашэннем абласнога Савета дэпутатаў ганаровым званнем ушанаваны чэмпіён XVII Алімпійскіх гульняў у Рыме 1960 года Леанід Гейштар, народныя артысткі Беларусі Людміла Лаўрыновіч (Корхава) і Галіна Паўлянок, генеральны дырэктар прадпрыемства «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў і заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, старшыня праўлення гаспадаркі «50 гадоў Кастрычніка» Рыгор Шпакаў.

Святочнае мерапрыемства ў Палацы культуры чыгуначнікаў аб’яднала розныя пакаленні гамяльчан. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы, прадстаўнікі ўлады, прафсаюзныя лідары, лепшыя работнікі прамысловасці, энергетычнай сферы, спорту, культуры — звыш двухсот гамяльчан былі ўшанаваны юбілейнымі граматамі і медалямі ў гонар 85-годдзя ўтварэння Гомельскай вобласці. Узнагароды гамяльчанам ўручаді старшыня аблвыканкама Іван Крупко, намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Рагашчук, старшыня Гомельскага аблсавета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч і старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

— Гарманічнае спалучэнне навуковых, інжынерных, мастацкіх, музычных, спартыўных традыцый сфарміравала ўнікальны тэхнічны і творчы капітал. Эканамічны патэнцыял горада — больш за 100 прамысловых, каля 70 будаўнічых і звыш 20 прадпрыемстваў у сферы транспарту і сувязі. Гадавы аб’ём індустрыяльнага сектара, на які, дарэчы, прыпадае 6 працэнтаў усяго аб’ёму прамысловай прадукцыі краіны, перавышае 2,5 млрд долараў, — адзначыў Іван Крупко.

Падарунак ад гамяльчан — рысь як сімвал Гомеля — кіраўніку рэгіёна перадаў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

— Мы, гамяльчане, з гонарам нясём званне сталіцы паўднёвага ўсходу Беларусі, захоўваем мінулае, беражом сучаснасць і будуем будучыню. Нас усіх аб’ядноўвае клопат пра родную зямлю, жаданне зрабіць яе непаўторнай і квітнеючай, — падкрэсліў Уладзімір Прывалаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: newsgomel.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.