Вядомы французскі мадэльер іспанскага паходжання, заснавальнік уласнага дома высокай моды Пака Рабан памёр ва ўзросце 88 гадоў, паведамляе БелТА.
Адзначаецца, што мадэльер памёр сёння раніцай у камуне Плудальмеза ў французскім дэпартаменце Фіністэр. Прычына смерці не ўдакладняецца.
«Ён быў адным з самых дальнабачных дзеячаў моды XX стагоддзя, яго спадчына застанецца пастаяннай крыніцай натхнення», — гаворыцца ў паведамленні Дома Paco Rabanne у сацыяльных сетках.
Адзначаецца, што смелы выбар матэрыялаў Пака Рабана, яго спосаб іх апрацоўкі, авангарднае бачанне і творчая свабода паўплывалі на цэлае пакаленне куцюр’е.
Фота: дома Paco Rabanne
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.