Вы тут

Лукашэнка: Беларусь разлічвае, што ўзаемадзеянне са Шры-Ланкай будзе сістэмным і шматпланавым


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Раніла Вікрамасінгхэ з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Перакананы, што дзякуючы вашаму багатаму досведу працы на адказных дзяржаўных пасадах краіна паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці эканамічнага крызісу, выкліканага наступствамі пандэміі каранавіруса, і працягне ўстойлівае развіццё», — гаворыцца ў віншаванні.

Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, супрацоўніцтва паміж Мінскам і Каломба паступова ўдасканальваецца, у першую чаргу ў палітычнай і адукацыйнай сферах, падкрэсліў беларускі лідар. Разам з тым, звярнуў увагу ён, значны нерэалізаваны патэнцыял захоўваецца ў такіх галінах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі.

«Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-ланкійскае ўзаемадзеянне набудзе комплексны, сістэмны, шматпланавы характар», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ранілу Вікрамасінгхе моцнага здароўя і поспехаў у працы, а ланкійскаму народу — міру і дабрабыту.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.