5 лютага ў 14.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта Інстытута філасофіі НАН Беларусі «Навука мастацтва і мастацтва навукі» стартуе цыкл лекцый старшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ірыны Дубянецкай на тэму «Этнафіласофія і беларускія культурныя коды».
Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светапоглядам беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў нацыянальнай культуры, разглядае беларускае светаўладкаванне ў яго ўнутранай логіцы, цэласнасці і шматмернасці, а таксама выяўляе арганічнасць сувязі беларускай і іншых культур.
У цыкле лекцый «Этнафіласофія і беларускія культурныя коды» гаворка пойдзе пра беларускую традыцыйную карціну свету, яе ўнутраныя сэнсы і сувязі, пра новую навуку — этнафіласофію, якая іх даследуе, рэканструюе і інтэрпрэтуе.
Першая лекцыя з цыкла прысвечана тэме «Традыцыйны светапогляд беларусаў і этнафіласофія як самаадлюстраванне беларускай культуры». Лекцыя дапаможа даведацца пра эстэтычную і навуковую каштоўнасць беларускага фальклорнага матэрыялу, убачыць значэнне, месца і функцыі традыцыйнай культуры ў сучасным высокатэхналагічным свеце. Слухачы змогуць азнаёміцца з першым плёнам акадэмічнага праекта этнафіласофскіх даследаванняў на прыкладзе кнігі «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія».
Папярэдняя рэгістрацыя не лекцыі не патрабуецца. Наведванне будзе даступным па ўваходным білеце ў галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.