«Прадстаўнікі банка» выманілі ў мінчаніна Br8 тыс, паведамілі ў МУС.
Мужчына заявіў у Савецкі РУУС Мінска, што з яго банкаўскага рахунку спісана буйная сума. Як высветлілася, у мэсэнджары яму патэлефанавалі, прадставіўшыся прадстаўніком банка. Той, хто тэлефанаваў, растлумачыў, што нібыта невядомы спрабуе зняць грошы з банкаўскага рахунку мужчыны. Каб засцерагчы зберажэнні, яму прапанавалі спампаваць праграму аддаленага доступу і ўвайсці ў асабісты кабінет.
Мінчанін выканаў умовы і пазбавіўся грошай.
Следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
«Каб не трапіць у падобную сітуацыю, памятаеце некалькі важных правілаў. Супрацоўнікі банкаў, праваахоўнікі і прадстаўнікі іншых устаноў ніколі не тэлефануюць праз мэсэнджары. Не ўстанаўлівайце ніякія праграмы па просьбе невядомых, не паведамляйце нікому коды аўтарызацыі, якія прыходзяць у паведамленнях. Пры паступленні падобных званкоў звярніцеся ў свой банк асабіста або па вядомаму вам нумару тэлефона», — нагадала прадстаўнік АІГС ГУУС Мінска Таццяна Абозная.
Прэв’ю: pixabay.com
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.