Некалькі нецвярозых кіроўцаў аказаліся ў полі зроку супрацоўнікаў ДАІ ў вячэрні і начны час 3 лютага, паведамляе БелТА.
Так, супрацоўнікі спецпадраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама на вул. Лабанка затрымалі 40-гадовага кіроўцу Renault. У мужчыны былі прыкметы алкагольнага ап’янення. Вынік агляду пацвердзіў: у арганізме кіроўцы — 0,52 праміле алкаголю.
Каля паўночы ўвагу дзяржаўтаінспектараў Першамайскага раёна прыцягнуў аўтамабіль Lada. Яго спынілі паблізу дома № 11 па вул. Мсціслаўца. 31-гадовы кіроўца быў нецвярозы. У яго арганізме аказалася 1,2 праміле алкаголю.
Больш за ўсё праміле алкаголю — 1,5 — у гэты вечар паказалі вынікі агляду ў арганізме 41-гадовай жанчыны, якая была за рулём Infiniti. Супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС спынілі яе аўтамабіль паблізу дома № 14 па вул. Громава.
У ДАІ нагадалі аб адказнасці за язду ў нецвярозым выглядзе: «Мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры. Так, ад 0,3 да 0,8 праміле — 100 БВ з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады; звыш 0,8 праміле — 200 БВ з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў».
Прэв’ю: БелТА
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.