Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі дапамаглі захаваць жыцці пенсіянерам у Брэсцкай і Мінскай абласцях, паведамілі БелТА.
Раніцай 3 лютага спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік пры пажары ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома ў в. Хідра Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Ён дапамог выратаваць жыццё пенсіянерцы 1949 г. н.
У той жа дзень паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Кротава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар 1955 г. н. Мужчыну шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.
У абодвух выпадках устанаўліваюцца прычыны ўзгарання.
Фота: МНС
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.