Вы тут

У Беларусі перагледжаны патрабаванні да здароўя прызыўнікоў. Што змянілася


Сумесным рашэннем Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя зменены патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія прызнаюцца прыдатнымі да вайсковай службы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


У пастанове гаворыцца, што прыдатнымі да вайсковай службы ў складзе сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл цяпер прызнаюцца асобы, маса цела якіх не перавышае 100 кг (раней непрыдатнымі да такога віду службы прызнавалі тых, хто важыць больш за 90 кг). Акрамя таго, па ўдакладненых патрабаванням асобы з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела больш за 37 кг/м2 могуць быць таксама прызнаныя прыдатнымі і быць закліканымі на некаторыя віды вайсковай службы.

Дакумент уключае ў катэгорыю абмежавана прыдатных асоб, у якіх выяўлена артэрыяльная гіпертэнзія I або II ступені (аднак пры гэтым не павінны быць пашкоджаны органы-мішэні або АКС), а таксама хлопцаў, у якіх ёсць міапія любога вока не цяжэй мінус 8,0 дптр. Абмежавана прыдатныя асобы з гемароем, не суправаджаемым выпадзеннем вузлоў, з бранхіяльнай астмай (калі прыступы не назіраліся на працягу больш чым 5 гадоў), плоскаступнёвасцю (некаторыя яго ступені).

Удакладненне па ступені прыдатнасці таксама закранула асоб з захворваннямі эндакрыннай сістэмы, засмучэннем харчавання, парушэннем абмену рэчываў, захворваннямi нервовай сістэмы і сардэчных хвароб, хвароб скуры, хрыбетніка і іншых органаў і сістэм.

Пастанова пачне дзейнічаць з 5 лютага.

Прэв’ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?