Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхіі не збіраецца байкатаваць летнюю Алімпіяду-2024 у Парыжы ў выпадку допуску на яе атлетаў Расіі і Беларусі, перадае БелТА.
Прадстаўнікі НАК Чэхіі падкрэслілі, што байкот стаў бы пакараннем чэшскіх спартсменаў, якія рыхтуюцца да галоўных стартаў чатырохгоддзя. У 1984 годзе ўжо быў вопыт байкоту Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе па палітычных матывах і паўтараць яго чэшскі НАК не збіраецца.
Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт прапанаваў разгледзець магчымасць дапусціць беларусаў і расіян у нейтральным статусе да кваліфікацыйных спаборніцтваў да парыжскіх Гульняў.
Акрамя таго, Алімпійскі савет Азіі запрасіў беларускіх і расійскіх спартсменаў прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях, дзе ў некаторых дысцыплінах будуць разыграны алімпійскія ліцэнзіі. Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў кітайскім Ханчжоў.
Прэв’ю: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.