Акула напала на 16-гадовую дзяўчыну ў Аўстраліі, яна загінула, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал 9NEWS.
Інцыдэнт адбыўся на заходнім узбярэжжы кантынента ў горадзе Перт. Дзяўчына купалася ў рацэ Суон, калі на яе напаў драпежнік. Відавочцы выцягнулі пацярпелую з вады і выклікалі ратавальнікаў, аднак яна памерла на месцы здарэння да прыезду хуткай дапамогі.
У паліцыі штата Заходняя Аўстралія мяркуюць, што гэта была акула-бык, вядомая таксама як тупарылая акула. Жывёлы гэтага віду талерантны да шырокага дыяпазону салёнасці вады і, калі жывуць у прыбярэжных водах акіяна, часта заходзяць у прэсныя воды, заплываючы на вялікія адлегласці уверх па плыні рэк.
Па звестках ведамства, гэта першы смяротны напад акулы ў рацэ Суон за апошнія 100 гадоў. Раней падобны інцыдэнт адбыўся ў студзені 1923 года, калі загінуў 13-гадовы хлопчык.
У 2022 годзе ў Аўстраліі было зарэгістравана 15 выпадкаў нападу акул на чалавека, тры з іх скончыліся смерцю пацярпелых.
Прэв’ю: pixabay.com
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
Мільён фарбаў для Віцебска.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.