Вы тут

Якія змены могуць унесці ў расклад заняткаў для 9-х і 11-х класаў у IV чвэрці


Міністэрства адукацыі размясціла на сваім сайце рэкамендацыі па завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года. Асаблівая ўвага нададзена асаблівасцям арганізацыі адукацыйнага працэсу ў другім паўгоддзі для навучэнцаў IX і XI (XII) класаў, паведамляе БелТА.


Засваенне зместу вучэбных праграм для вучняў XI (XII) класаў па беларускай і рускай мовах завяршаецца 12 мая, па вучэбных прадметах, якія школьнікі выбралі для здачы ў якасці другога цэнтралізаванага экзамену — 19 мая і 25 мая — па ўсіх вучэбных прадметах, па якіх яны не здаюць ЦЭ. У Мінадукацыі заўважылі, што ў IX і XI (XII) класах трэба скарэктаваць каляндарна-тэматычнае планаванне вывучэння ўсіх вучэбных прадметаў з улікам гэтых тэрмінаў. Рэкамендацыі, падрыхтаваныя ў дапамогу настаўніку, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

Пры неабходнасці ў IV чвэрці ў расклад вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» могуць быць унесены змены: да 12 мая ўрокі літаратуры заменены ўрокамі мовы, пасля 14 мая — урокі мовы адпаведна ўрокамі літаратуры.

У Міністэрстве адукацыі падкрэслілі, што навучальныя праграмы па прадметах для IX, XI класаў састаўлены так, што асноўны навучальны матэрыял можа быць засвоены вучнямі на працягу 34 навучальных тыдняў. Настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне тэм у межах агульнай колькасці, адведзенага на навучальны прадмет у адпаведным класе, выкарыстоўваючы педагагічна мэтазгодныя метады навучання і выхавання, разнастайныя формы правядзення вучэбных заняткаў.

Таксама агаворваецца, што з 22 па 25 мая ў XI (XII) класах праводзяцца вучэбныя заняткі па ўсіх вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх раскладам. Па вучэбных прадметах, па якіх навучэнцы здалі ЦЭ, рэкамендуецца правесці ўрокі сістэматызацыі і абагульнення, урокі-практыкумы. У гэты ж перыяд — кваліфікацыйны экзамен па прафпадрыхтоўцы для навучэнцаў XI (XII) класаў, у якіх усе вучэбныя прадметы вывучаюцца на базавым узроўні.

З 26 мая па 9 чэрвеня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі варта арганізаваць кансультацыі па падрыхтоўцы да ЦТ. Класным кіраўнікам неабходна правесці мерапрыемствы сумесна з педагогам-псіхолагам, кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні, кіраўніком фізічнага выхавання, бібліятэкарам.

У міністэрстве нагадалі, што навучальныя заняткі завяршаюцца 31 мая, а для вучняў IX і XI (XII) класаў — 25 мая. Навучальны год заканчваецца 31 жніўня. Апошнія званкі пройдуць 25 мая.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».