Беларусь плануе паставіць у Зімбабвэ ў найбліжэйшыя два гады 4 тыс. адзінак тэхнікі, гэта прадугледжваецца падпісанымі ў ходзе нядаўняга візіту беларускай дэлегацыі ў гэту афрыканскую краіну пагадненнямі, заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, паведамляе БелТА.
Размова, у прыватнасці, ідзе аб трактарнай і іншай сельскагаспадарчай тэхніцы. Сумарны эканамічны эфект візіту, паводле слоў кіраўніка БелГПП, ацэньваецца ў $200 млн.
«Многія прыбылі ўпершыню ў Зімбабвэ і праводзілі першыя перагаворы з патэнцыяльнымі будучымі сваімі партнёрамі, як мы спадзяёмся. І магу сказаць, што ўжо было падпісана пяць дылерскіх пагадненняў. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Канфедэрацыяй прамыслоўцаў Беларусі і Зімбабвэ. Ужо пацверджаны візіт прамыслоўцаў да нас, наведванне нашага машынабудаўнічага комплексу. Я думаю, яшчэ будуць тут новыя кантакты ўстаноўлены пасля візіту. Нашых партнёраў з Гандлёвай палаты Зімбабвэ мы чакаем з дэлегацыяй на міжнароднай выставе „Белагра“, каб у адным месцы паказаць наш экспартны патэнцыял», — расказаў Міхаіл Мятлікаў.
Пры гэтым ён зазначыў, што капіталаўкладанні Беларусі ў Зімбабвэ ўжо ёсць. У прыватнасці, створаны і дзейнічаюць сэрвісныя цэнтры па абслугоўванні беларускай тэхнікі, тысячы адзінак якой працуюць на палях і кар’ерах краіны. Акрамя таго, ёсць цэнтры продажу, склад запчастак, рамонтная база, а таксама навучальныя класы па падрыхтоўцы работнікаў, якія будуць кіраваць гэтай тэхнікай. Акрамя гэтага, беларускія спецыялісты бяруць удзел у развіцці энергетычнай і дарожнай інфраструктуры Зімбабвэ.
Прэв’ю: БелТА
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.