Іран зацікаўлены ў пастаўках беларускай пілапрадукцыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч па выніках візіту ў Тэгеран, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Дэлегацыя ведамства на чале з Уладзімірам Крэчам наведала Ісламскую Рэспубліку Іран і прыняла ўдзел у ХХ Міжнароднай выстаўцы Iran WOODEX у Тэгеране. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з экспазіцыяй дрэваапрацоўчага абсталявання і вырабамі з драўніны, правяла шэраг дзелавых перагавораў з прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя і банкаўскага сектара.
«Галоўны вынік нашай паездкі — мы пачулі зацікаўленасць іранскіх кампаній не толькі ў нашай пілапрадукцыі, але і ў дранцы. Іран сёння займаецца вытворчасцю МДФ і ДСП. Для гэтага якраз прыдатна нізкаякасная сыравіна, якой у Беларусі з лішкам. Так, яна каштуе нядорага, таму важна добра папрацаваць над лагістыкай і аптымізацыяй усіх затрат», — адзначыў Уладзімір Крэч.
Намеснік міністра дадаў, што іранскія кампаніі ўжо ацанілі якасць беларускай пілапрадукцыі — яна абсалютна канкурэнтаздольная адносна іншых краін-экспарцёраў. У рамках візіту ўдалося канчаткова вырашыць і пытанне разлікаў за пастаўкі: яны будуць ажыццяўляцца ў расійскіх рублях і праз расійскую плацежную сістэму. «Як бы цяжка ні было, але мы шукаем і знаходзім альтэрнатыўныя рынкі збыту. Упэўнены, што па меры развіцця гэтай работы мы зможам забыць пра еўрапейскія санкцыі», — рэзюмаваў Уладзімір Крэч.
Прэв’ю: БелТА
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.