Вы тут

Мокры снег і да −12°С чакаецца ў Беларусі 7 лютага


Мокры снег і да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 7 лютага, паведамілі БелТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах краіны прагназуецца кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер ноччу чакаецца паўночна-заходні, днём — з пераходам на паўночна-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях — ад 8 да 12 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.