Вы тут

Скарб Беларусі на 130 фота. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Мірскаму замку


У Гродне 9 лютага адкрыецца выстава «Мірскі замак — скарб Беларусі», паведамляе БелТА са спасылкай на Гродзенскую выставачную залу.


«На выставе будуць прадстаўлены 130 фатаграфій Мірскага замка. Гэта вынік работы ўдзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба „Гродна“. Падчас двухдзённага фотапленэру яго ўдзельнікі зрабілі каля 3 тыс. кадраў, 1,2 тыс. былі прадастаўлены для адбору на выставу. І толькі 130, самыя цікавыя работы, патрапілі на выставу», — распавялі ў Гродзенскай выставачнай зале.

Аўтары фатаграфій, прадстаўленых на выставе, — Сяргей Барушка, Марыя Завіноўская, Аляксандр Ласмінскі, Юлія Паска, Святлана Серабракова, Мікалай Серабракоў, Сяргей Тарасюк і Ян Хведчын.

У выставачнай зале адзначылі, што экспазіцыя атрымалася вельмі аб’ёмнай і яркай. «Гэта прэзентацыя музея ў замку, які дзівіць на фотаздымках сваімі ўнікальнымі заламі, экспанатамі і артэфактамі. Фотамастакі імкнуліся паказаць усё самае цікавае, у тым ліку і работу беларускіх рэстаўратараў, якія прыкладалі ўсе намаганні, каб захаваць аўтэнтычнасць. Выстава адназначна будзе цікавай кожнаму, бо Мірскі замак, унікальны помнік XVI стагоддзя, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, — гэта сапраўдны архітэктурны скарб нашай краіны», — дадалі там.

Адкрыццё выставы па выніках фотапленэру «Мірскі замак — скарб Беларусі» адбудзецца 9 лютага ў 17.30 у Гродзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі, 38. Экспазіцыя будзе працаваць да 5 сакавіка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.