Вы тут

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка згуляе на турніры ў Даласе


Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прыме ўдзел у турніры катэгорыі АТР-250 у амерыканскім Даласе з прызавым фондам $737,1 тыс., паведамляе БелТА.


У першым раўндзе спаборніцтваў сапернікам беларуса, які займае 74-е месца ў сусветным рэйтынгу, будзе амерыканскі тэнісіст Джэк Сок, у якога 141-я пазіцыя. У выпадку поспеху Ілля Івашка ў 1/8 фіналу згуляе з першым нумарам пасеву восьмай ракеткай свету амерыканцам Тэйларам Фрыцам.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (414-ы нумар рэйтынгу АТР) сёння паспрабуе прабіцца ў асноўную сетку турніру Challenger-100 у Вільнюсе з прызавым фондам $118 тыс. Яго сапернікам будзе прадстаўнік Казахстана Бейбіт Жукаеў (304). У першым кваліфікацыйным раўндзе беларус перамог літоўца Томаса Вайзэ (2184) — 6:3, 6:4.

На жаночым турніры WTA-500 у Абу-Дабі з прызавым фондам $780 тыс. беларуска Аляксандра Сасновіч (38) не змагла пераадолець першы кваліфікацыйны бар’ер адзіночнага разраду, уступіўшы ў трохсэтавым паядынку шведцы Мірыям Б’ёрклунд (149) — 3:6, 7:6 (9:7), 5:7. У стартавым матчы парнага разраду Сасновіч і канадская тэнісістка Лейла Фернандэс сустрэнуцца з расійска-кітайскім тандэмам Вера Званарова / Чжаасюань Ян. У 1/8 фіналу парнага разраду спаборніцтваў у аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $259 тыс. беларуска-кітайскі дуэт Лідзія Марозава / Сін-Юнь Хань згуляе з чэшскім дуэтам Настасся Дзецюк / Мірыям Каладзіева.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».