Вы тут

НЦМ падтрымае ніжагародскія кампаніі ў выхадзе на беларускі рынак закупак


Нацыянальны цэнтр маркетынгу падтрымае ніжагародскія кампаніі ў выхадзе на беларускі рынак закупак. Размова аб гэтым ішла ў час дзелавога візіту намесніка дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталлі Тышкевіч у Ніжні Ноўгарад, паведамілі БелТА ў НЦМ.


Фота: НЦМ

У час бізнес-форуму падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Цэнтрам імпарту і імпартазамяшчэння Ніжагародскай вобласці. Нацыянальны цэнтр маркетынгу пацвердзіў гатоўнасць правядзення навучання для ніжагародскіх кампаній, зацікаўленых ва ўдзеле ў закупках беларускіх прадпрыемстваў.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя сустрэлася з прадстаўнікамі Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва Ніжняга Ноўгарада, дасягнуты дамоўленасці аб аказанні НЦМ падтрымкі ніжагародскім кампаніям у выхадзе на беларускі рынак закупак, арганізацыі мерапрыемства, прысвечанага ўстанаўленню супрацоўніцтва беларускіх вытворцаў харчовай і тэкстыльнай прадукцыі з прадстаўнікамі рэстараннага і гасцінічнага бізнесу Ніжняга Ноўгарада.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.