Вы тут

Сталі вядомыя даты школьных канікул у Беларусі на 2023/2024 навучальны год


Сталі вядомыя даты школьных канікул у Беларусі на 2023/2024 навучальны год, інфармуе Міністэрства адукацыі.


Фота: pixabay.com.

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях. Першая чвэрць стартуе 1 верасня і працягнецца па 28 кастрычніка. Другая чвэрць пачнецца з 8 лістапада і скончыцца 23 снежня, трэцяя чвэрць працягнецца з 8 студзеня па 23 сакавіка 2024 года, чацвёртая — з 1 красавіка па 31 мая 2024 года.

Восеньскія канікулы працягнуцца 10 дзён і пачнуцца з 29 кастрычніка. На зімовых дзеці будуць адпачываць 15 дзён, стартуюць яны з 24 снежня. Вясновыя канікулы стануць самымі кароткімі, яны працягнуцца 8 дзён, дзеці будуць адпачываць з 24 па 31 сакавіка 2024 года. Улетку школьнікі будуць адпачываць 92 дні — з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года, а навучэнцы, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі — з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года ўключна.

Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3 — х класаў — для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці будуць арганізаваны дадатковыя зімовыя канікулы з 19 па 25 лютага 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».