Вы тут

Запыты на правядзенне генеалагічных даследаванняў вылічваюцца тысячамі


Запыты на правядзенне генеалагічных даследаванняў вылічваюцца тысячамі.


Фота: pixabay.com

Па словах дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алега Воінава, асноўная маса запытаў, вядома, ад беларусаў. Потым па колькасці ідуць расіяне. А далей — грамадзяне Польшчы, Ізраіля, ЗША. Гэта ў асноўным тыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выехалі 20—30 гадоў таму і шукаюць сваіх бабуль, прабабуль, дзядуляў. Наогул, запыты на генеалагічныя даследаванні паступаюць з больш як 100 краін свету. Калі быць дакладнымі, прадстаўнікі 121-122 краін звяртаюцца па даследаванні», — сказаў Алег Воінаў. Ён удакладніў, што размова ідзе аб звестках за апошнія 10 гадоў.

Гаворачы аб тым, наколькі ўдаецца задаволіць запыты, дырэктар дэпартамента заўважыў, што гэта складаная работа, але супрацоўнікі архіваў, з'яўляючыся прафесіяналамі, паспяхова з ёй спраўляюцца. «Нехта хоча на шэсць пакаленняў паглыбіцца, нехта — больш. Мы можам недзе на 2-3 пакаленні, можа, на 3-4. Але ў цэлым ні адзін запыт не застаецца без увагі», — удакладніў ён.

Зрэшты, заўважыў Алег Воінаў, запыт на такія даследаванні большы, чым магчымасці. «Ахвотных атрымаць сваё генеалагічнае дрэва намнога больш, чым мы можам забяспечыць. Таму мы запрашаем самім паўдзельнічаць у гэтым працэсе», — дадаў ён.

На калегіі, якая праходзіць у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, падводзяць вынікі работы дзяржаўных архіўных устаноў за 2022 год. Асаблівая ўвага — дасягненням юбілейнага года архіўнай галіны. Таксама будуць абазначаны перспектывы дзейнасці беларускіх архівістаў на 2023 год. Прадстаўлена выстаўка «Край мужнасці і славы», прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».