Памятны медаль Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі «Вялікі рускі пісьменнік Ф. М. Дастаеўскі 1821-2021» беларускі рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра атрымаў з рук Старшага дарадцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзіміра Ваньке, паведамляецца на сайце тэатра. Варта адзначыць, што тэатр не першы раз за апошнія гады звяртаецца да творчасці Дастаеўскага.
У прыватнасці, напрыканцы 2021 года (калі адзначалася 200-годдзе пісьменніка, род якога мае дачыненне да земляў цяперашняй Беларусі) у рэпертуары тэатра з’явіўся «містычны дэтэктыў» «Браты Карамазавы». Мастацкі кіраўнік тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Сяргей Кавальчык значыцца аўтарам інсцэніроўкі разам з народнай артысткай Беларусі Вольгай Клебановіч, якая выступіла яшчэ і рэжысёрам. Гэты спектакль браў удзел у тэатральных фестывалях у Расійскай Федэрацыі, прадстаўляючы Беларусь. На гэтым гісторыя «Дастаеўскі на сцэне Беларусі» не скончылася. Ужо 9 лютага на сцэне тэатра імя Горкага адбудзецца чарговая прэм’ера паводле Дастаеўскага — «Ідыёт». Гэта сербска-беларускі сумесны праект, рэжысёры-пастаноўшчыкі Стэва і Івана Жыган. «І драма, і камедыя» — так вызначылі жанр спектакля стваральнікі.
Творы Дастаеўскага, пісьменніка, для якога ўсё ж найважнейшымі былі агульначалавечыя каштоўнасці, не губляюць актуальнасці і сёння.
Ларыса ЦІМОШЫК
Прэв’ю: БелТА
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.