Па выніках мінулага года знешнегандлёвы абарот Шанхая дасягнуў рэкорднага ўзроўню ў 4,19 трлн. юаняў (каля 620 млрд. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэты паказчык павялічыўся на 3,2 працэнта гадавым вылічэнні, паведамілі ў Шанхайскай мытні. Паводле звестак ведамства, летась аб’ём знешняга гандлю мегаполіса складаў 10 працэнтаў ад агульнага паказчыкі краіны.
У мінулым годзе імпарт і экспарт Шанхая з краінамі АСЕАН склаў звыш 566 млрд. юаняў, што на 5,2 працэнта больш, чым у 2021-м. Нягледзячы на звязаныя з эпідэміяй COVID-19 выклікі, колькасць знешнегандлёвых прадпрыемстваў мегаполіса заставалася стабільнай, дасягнуўшы 55,8 тысячы, што нават больш, чым у 2021 годзе.
Летась аб’ём экспарту транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі і літыевых батарэй з Шанхая павялічыўся адпаведна на 130,1 і 360,8 працэнта — да амаль 84 млрд. юаняў і 25,4 млрд. юаняў.
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.