Вы тут

Луцкі: Сцэнарыі нагнятання ваенна-палітычнай абстаноўкі пішуцца не ў Беларусі


Сцэнарыі нагнятання ваенна-палітычнай абстаноўкі пішуцца не ў Беларусі. Аб гэтым у час маштабнай трэніроўкі дзяржорганаў заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Луцкі, перадае БелТА.


«Трэніроўка дзяржорганаў у мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі — важны элемент работы ўсіх нас для таго, каб гэту бяспеку забяспечыць. Неабходна адзначыць, што сцэнарыі нагнятання ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол нашай краіны пішуцца не ў Беларусі. Мы добра ведаем гэтыя сцэнарыі, і наша задача сёння — адпрацаваць магчымыя варыянты развіцця. Мы добра ведаем формы і метады работы нашых праціўнікаў», — сказаў Ігар Луцкі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што гэтыя формы і метады былі апрабаваны ў 2020 годзе на тэрыторыі Беларусі. «Сёння неабходна толькі карэкціроўка пэўных дзеянняў, мабілізацыя ўсіх дзяржаўных органаў для выканання задач нацыянальнай бяспекі», — адзначыў ён.

Многае залежыць і ад сітуацыі ўнутры краіны, падкрэсліў Ігар Луцкі. «Наколькі насельніцтва гатова ўспрымаць тыя ці іншыя недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай дзяржавы ў мэтах абароны суверэнітэту і незалежнасці. Таму работа ідэалагічнай вертыкалі, СМІ вельмі важна на гэтым этапе. Не раз гаварылася, што гарачая вайна пачынаецца з інфармацыйнай вайны, і мы атрымліваем так званую гібрыдную вайну. Таму работа ідэалагічнай вертыкалі на тэрыторыях, у калектывах — прадвызначальная ў развіцці сітуацыі. Не чакаючы сур’ёзных ваенных дзеянняў, перадумоў да гэтых дзеянняў, нам неабходна працаваць з насельніцтвам. Частка сённяшняй трэніроўкі таксама накіравана на гэтыя мэты», — сказаў на заканчэнне Ігар Луцкі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».