Вы тут

Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк стаў больш на 7 тыс. кв. м.


Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк стаў больш на 7 тыс. кв. м. Аб гэтым паведаміў БелТА дырэктар тэхнапарка Дзмітрый Макарук.


Пад свае патрэбы тэхнапарк атрымаў былы цэх Брэсцкага электрамеханічнага завода. Дзякуючы рэканструкцыі, якая пачалася ў лістападзе 2020 года, карысныя плошчы гэтага будынка павялічацца з 16, 5 тыс. кв. м да 28 тыс. кв. м. Першы з трох этапаў работ ужо завяршыўся, на новых плошчах уладкавалі офісы і вытворчыя памяшканні.

«У новыя памяшканні рэзідэнты пачалі засяляцца 1 лютага. Цяпер пустуюць каля 10% плошчаў, усё астатняе ўжо занята. Думаю, да вясны і гэтыя памяшканні будуць заселеныя», — выказаў меркаванне Дзмітрый Макарук. Рэканструкцыя працягваецца. Паэтапна ў распараджэнне рэзідэнтаў будуць прадастаўляць новыя памяшканні. Сярод іншага ў тэхнапарку плануецца ўладкаваць зоны адпачынку, цэнтр калектыўнага карыстання, канферэнц-залы, месцы агульнага карыстання.

У Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку зарэгістраваны 58 рэзідэнтаў, чатыры з якіх далучыліся да парку ў 2022 годзе. «Адзін займаецца распрацоўкай прыкладанняў для лагапедаў. Іншая кампанія займаецца вытворчасцю артэзаў, бандажоў, фіксатараў, суппортаў. Самі распрацоўваюць, шыюць. Трэці рэзідэнт, які да нас прыйшоў, пакуль толькі стартуе. Яны будуць вырабляць прафесійныя спартыўныя лодкі з кампазітаў. Чацвёртая кампанія займаецца вытворчасцю пневмаабсталявання і інструментаў для робататэхнікі», — распавёў дырэктар тэхнапарку.

Паралельна ідзе праца па стварэнні індустрыяльнага парку ў Баранавічах — гэта будзе філіял Брэсцкага тэхнапарка. «Цяпер — стадыя выдзялення зямлі, ўзгаднення з усімі неабходнымі ведамствамі. Ужо зроблена перадпраектная дакументацыя», — дадаў Дзмітрый Макарук. Для індустрыяльнага парку ў Баранавічах зарэзерваваны ўчастак плошчай 13,7 га. Там пабудуюць тры цэхі па тыпу прамысловай гасцініцы. Для абслугоўвання рэзідэнтаў маюць намер стварыць лагістычны цэнтр, невялікі адміністрацыйна-бытавы корпус з лабараторыямі і офісамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.