Вы тут

У Барысаве ўгоншчык здзейсніў ДТЗ і вярнуў аўто на ранейшае месца


Аматар пакатацца на чужым аўто здзейсніў ДТЗ і паставіў машыну на месца. Інцыдэнт адбыўся ў райцэнтры раніцай.


І, як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РАУС, магчыма, пацярпелы б і не заўважыў гэтага, калі б падазраваны падчас руху не пашкодзіў чужы транспартны сродак, прыпаркаваны ў двары суседняга дома.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага — 20-гадовага раней неаднаразовага судзімага мясцовага жыхара. Ён растлумачыў, што толькі хацеў пракаціцца на чужым аўтамабілі. Але калі адбылося ДТЗ, каб зняць з сябе адказнасць, вярнуў машыну на ранейшае месца.

Праваахоўнікі адзначылі, што крадзеж транспартнага сродку стаў магчымым дзякуючы бестурботнасці гаспадара аўтамабіля, які пакінуў ключы ў машыне і не зачыніў вадзіцельскія дзверы.

Следчыя завялі крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».