Вы тут

Дэпутат — не «баец-адзіночка». Ёсць падтрымка ўлады і людзей на месцах


У гэтым упэўненая старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына ПАСТУХОВА. Для яе галоўная місія дэпутата базавага ўзроўню — працаваць з людзьмі і дапамагаць у вырашэнні надзённых праблем.


Корпус падтрымкі

— Перакананая, што сёння менавіта на пярвічным тэрытарыяльным узроўні вызначаюцца і вырашаюцца найбольш вострыя праблемы. Дэпутацкі корпус мясцовых Саветаў у раёне працуе ў цесным узаемадзеянні з органамі выканаўчай улады і людзьмі на месцах. Такая падтрымка і дазваляе нам, дэпутатам, дапамагаць вырашаць сацыяльна значныя пытанні ў жыцці свайго раёна, а галоўнае — вырашаць канкрэтныя праблемы канкрэтных людзей у сельскіх населеных пунктах. Эфектыўнасць дэпутацкай работы, як вядома, вызначаецца ўзроўнем дабрабыту нашых грамадзян і камфортным наладжаным бытам, — падкрэслівае Ірына Мікалаеўна.

Дэпутацкі корпус Лоеўскага раёна — 26 дэпутатаў базавага ўзроўню і 76 сельскіх дэпутатаў. Гэта людзі, якія знаходзяцца ў гушчы праблем і пытанняў мясцовых жыхароў. Найважнейшы орган Лоеўскага райсавета дэпутатаў — прэзідыум, які за мінулы год правёў звыш трох дзясяткаў пасяджэнняў. Сярод разгледжаных на іх пытанняў — стан спажывецкага рынку раёна, арганізацыя харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Лоеўшчыны, развіццё карэкцыйна-адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

— Адміністрацыйная тэрыторыя нашага раёна падзелена на гарадскі пасёлак і сем сельсаветаў, — тлумачыць Ірына Пастухова. — Я як старшыня дэпутацкага корпуса і калегі-дэпутаты райсавета бяром удзел у выязных асабістых прыёмах грамадзян, якія праводзяцца на тэрыторыях сельсаветаў.

Не кабінетны стыль

За мінулы год дэпутатамі Лоеўскага райсавета дэпутатаў было арганізавана 216 асабістых прыёмаў. Пры садзейнічанні дэпутацкага корпуса дадаткова разгледжана каля 50 пытанняў.

— Прыём у рабочым кабінеце менш актыўны, чым сустрэчы па месцы жыхарства і ў выбарчых акругах. Такая форма работы зарэкамендавала сябе са станоўчага боку. І дэпутаты, якія атрымалі падтрымку выбаршчыкаў, бяруць непасрэдны ўдзел у разглядзе і вырашэнні хвалюючых для людзей пытанняў. Прыёмы грамадзян даюць магчымасць больш шырока бачыць праблемы мясцовага значэння або канкрэтнага выбаршчыка, — лічыць старшыня райсавета дэпутатаў.

Летась у Лоеўскім раёне дэпутацкі корпус актыўна заявіў аб сабе падчас правядзення дыялогавых пляцовак з удзелам працоўных калектываў. У дадзеным фармаце абмяркоўваліся як актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, рэгіёна і краіны ў цэлым, так і агульнарэспубліканскія праекты — абнаўленне Асноўнага закона краіны, Усебеларускі народны сход, унясенне змяненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

— Каб павысіць адказнасць мясцовых дэпутатаў перад выбаршчыкамі, у раёне выкарыстоўваецца такая форма работы з насельніцтвам, як Дні дэпутата, — дзеліцца суразмоўніца. — Падчас іх правядзення дэпутаты не толькі сустракаюцца з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў, але і бяруць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні вёсак. Робім збор проб вады, дапамагем з ачысткай і рамонтам шахавых калодзежаў, сумесна з людзьмі арганізоўваем суботнікі па навядзенні парадку, прымаем меры для выдалення небяспечных дрэў. Я ў гэтым бачу рашэнне адной з агульнараённых задач — зняць праблемнае пытанне пры яго першым агучванні і не дапускаць росту скаргаў і зваротаў у іншыя інстанцыі. У бягучым годзе на тэрыторыі Лоеўскага раёна арганізавана і праведзена шэсць Дзён дэпутата на тэрыторыі сельсаветаў. Пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў дэпутаты сустракаліся з працоўнымі калектывамі, праводзілі асабістыя прыёмы, знаёміліся з дзейнасцю ўстаноў, якія функцыянуюць на тэрыторыі сельсаветаў, праводзілі маніторынг тавараў і цэн у гандлёвых аб'ектах і аптэках, — падкрэслівае лідар дэпутацкага корпуса раёна.

Дарэчы, у правядзенні Дзён дэпутата, правядзенні асабістых прыёмаў грамадзян на тэрыторыі раёна актыўна ўдзельнічаюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Хойніцкай выбарчай акрузе Жанна Чарняўская і член Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці Ала Смаляк.

Пульс праблем і імпульс задач

— У рабоце з людзьмі на месцах варта адзначыць і ролю Саветаў дэпутатаў пярвічнага ўзроўню. У кампетэнцыю менавіта гэтага звяна ўваходзіць вырашэнне шэрага пытанняў, якія маюць штодзённы характар і хвалююць вясковых жыхароў, — адзначае Ірына Пастухова. — Як прыклад канструктыўнага ўзаемадзеяння дэпутатаў пярвічнага ўзроўню з насельніцтвам — актыўны ўдзел жыхароў у фінансаванні добраўпарадкавання тэрыторый сваіх населеных пунктаў.

За мінулы год за кошт ахвяраванняў ад насельніцтва было сабрана звыш васьмі тысяч рублёў. Усе сродкі пайшлі на фінансаванне тых праектаў, якія вызначылі самі жыхары на сходах грамадзян. Як правіла, гэта добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, набыццё і ўстаноўка агароджаў на сельскіх могілках, выдаленне аварыйных дрэў.

— Між тым сума сродкаў самаабкладання па выніках мінулага года склала 110 рублёў. Гэта сведчыць, што ў згаданым напрамку дапушчаны пэўныя недапрацоўкі, — кажа лідар дэпутацкага корпуса раёна. — Прычына і ў невялікай актыўнасці саміх народных выбраннікаў, і ў няправільнай пастаноўцы пытання кіраўнікамі на месцах, і, магчыма, у недастатковым інфармаванні нашых людзей. Таму дадзенае пытанне застаецца на пастаянным кантролі і патрабуе ў бягучым годзе выпрацоўкі новых формаў і метадаў работы.

Дэпутат — не «баец-адзіночка», перадае прынцып у рабоце калег у раёне Ірына Пастухова:

— Многія задачы ўдаецца вырашыць толькі дзякуючы сумеснай рабоце з мясцовымі органамі ўлады, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Таму многае і ўдаецца.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Лоеўскага раённага Савета дэпутаў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.