Вы тут

Пасол Беларусі і намеснік міністра камерцыі Кітая абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько 7 лютага сустрэўся з намеснікам міністра камерцыі Кітая і намеснікам прадстаўніка Кітая на міжнародных гандлёвых перагаворах Лін Цзі, расказалі БелТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пекіне.


У ходзе гутаркі бакі падвялі вынікі сумеснай работы ў 2022 годзе, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні бягучага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным напрамках.

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб развіцці перспектыўных вектараў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў бягучым годзе.

Асаблівая ўвага ў час перагавораў была ўдзелена развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у межах Года рэгіёнаў Кітая і Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.