Вы тут

Міжпарламенцкія сустрэчы, нарада па інвестыцыях, маніторынг цэн


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ і намеснік старшыні гэтай Пастаяннай камісіі Валерый ГАЙДУКЕВІЧ сустрэліся ў Маскве са старшынёй Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжнародных справах Грыгорыем Карасіным.


Абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у час сустрэч Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянцінай Матвіенкай, падрыхтоўкі мерапрыемстваў маючага адбыцца X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва Уфе, а таксама пытанні двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў межах міжпарламенцкіх арганізацый.

У сустрэчы ўзяў удзел першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Гомельаблпрам» Аляксей НЯВЕРАЎ узяў удзел у апаратнай нарадзе Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

На парадку дня — своечасовая выплата заработнай платы ў арганізацыях вобласці, кантроль сістэмы цэнаўтварэння, рамонт тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у Мазырскім раёне ў 2023 годзе, шэраг іншых пытанняў.

«Да кіраўніцтва ўсіх раёнаў вобласці даведзена задача падрабязна раскласці структуру інвестыцыйных укладанняў на працягу года, прычым у сціслыя тэрміны. У кожным рэгіёне важна стварыць новыя перспектыўныя вытворчасці і працоўныя месцы, гэта аснова іх далейшага эканамічнага развіцця, росту дабрабыту мясцовых жыхароў», — адзначыў Аляксей Нявераў падчас нарады.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала СМАЛЯК правяла маніторынг цэн у магазінах гандлёвых сетак «Санта» і «Дабраном» і аптэках УП «Фармацыя» ў Гомелі.

Падчас маніторынгу было адзначана: у цэлым, цэны на тавары стабільныя. Дапускаецца рост цэн на некаторыя пазіцыі, разам з тым, у кожным выпадку выяўляюцца прычыны, даецца ацэнка, пры несправядлівым завышэнні прымяняюцца меры, а цэны вяртаюцца на ранейшы ўзровень.

Сенатар звярнула ўвагу, што ў аптэках «Фармацыя» — найбольш устойлівыя цэны на медпрэпараты: «Па тых пазіцыях, па якіх вядзецца маніторынг, а гэта лекі першай неабходнасці, цэны не паднімаліся ўжо на працягу доўгага часу. Варта адзначыць асартымент, а таксама прапановы па аналагах розных лекавых сродкаў», — сказала Ала Смаляк.

Парламентарый падкрэсліла, што такі кантроль за цэнамі ідзе на пастаяннай аснове, а любыя спробы завысіць цэны будуць спынены, вінаватыя панясуць адказнасць.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.