Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед зрабіў візіт ветлівасці нованазначанаму прадстаўніку МЗС Турцыі ў Стамбуле паслу Айшэ Сезен Услуер, расказалі БелТА ў беларускай замежнай установе.
У першую чаргу беларускі дыпламат выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі з ахвярамі ў выніку серый землетрасенняў у паўднёва-ўсходняй Турцыі, якія забралі шмат чалавечых жыццяў. Ён выказаў словы падтрымкі сем’ям пацярпелых, адзначыў гатоўнасць беларускага боку заўсёды прыйсці на дапамогу.
Бакі абмяняліся думкамі пра абстаноўку ў рэгіёне, прыйшлі да адзінага меркавання аб дружалюбным і канструктыўным характары двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Турцыяй. Таксама абмеркаваны шэраг агульных і канкрэтных консульскіх пытанняў, парадак узаемадзеяння беларускага генконсульства на доўгатэрміновую перспектыву з прадстаўніцтвам МЗС Турцыі ў Стамбуле.
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.