Вы тут

У Мінску ўласнік магазінаў распрацаваў схему ўтойвання выручкі


Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спынена дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў уласніка і кіраўнікоў 5 камерцыйных структур, якім належала ў Мінску буйная сетка магазінаў нізкага цэнавага сегмента (уключала ў сябе 11 гандлёвых аб’ектаў) па продажы тавараў лёгкай прамысловасці, перадае БелТА.


Для ўхілення ад выплаты падаткаў была распрацавана злачынная схема. Большая частка грашовых сродкаў, якія атрымліваюцца ад пакупнікоў за рэалізаваны тавар, хавалася ад падаткаабкладання (не праходзіла праз касавыя апараты).

У выніку ўласнік гэтых гандлёвых аб’ектаў ухіляўся ад выплаты падаткаў. Больш за тое, такі супрацьпраўны механізм працы дазваляў ствараць нядобрасумленную канкурэнцыю айчынным вытворцамі тавараў лёгкай прамысловасці.

Як удакладнілі ў КДК, для легалізацыі тавараў, якія прадаваліся ў крамах, выкарыстоўваліся фіктыўныя дакументы, згодна з якімі тавар нібыта набываўся ў кампаній, падкантрольных уласніку гандлёвых аб’ектаў. Але ў рэальнасці тавары закупляліся за наяўны разлік. Акрамя таго, на большасць тавараў адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць іх якасць.

Аператыўнікамі УДФР КДК па Мінскай вобласці і г. Мінску таксама ўстаноўлена, што з атрыманай такім чынам выручкі работнікам гандлёвых аб’ектаў выплачвалася заработная плата ў канвертах. Яе атрымлівалі больш за 150 чалавек. Гэта давала магчымасць уладальніку бізнесу не выплачваць падаходны падатак і абавязковыя страхавыя ўзносы, а работнікі пазбаўляліся сацыяльных гарантый.

У дадзены момант дзейнасць сеткі цалкам прыпыненая.

Па выяўленых фактах распачатыя крымінальныя справы. Следчым камітэтам вядзецца папярэдняе расследаванне.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.