Вы тут

«Дзівосны Іран» у зімовым Мінску


7 лютага ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося адкрыццё выставы іранскага мастацтва «Дзівосны Іран».


Праект быў рэалізаваны мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры» сумесна з Пасольствам Ісламскай Рэспублікай Іран у Рэспубліцы Беларусь, і прымеркаваны да 44-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране.

— 18 сакавіка 2023 года спаўняецца трыццаць гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Рэспублікай Беларусь, і гэты год аб’яўлены годам дружбы паміж нашымі краінамі, — адзначыў на адкрыцці выставы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід Яры. У сталіцах дзвюх краін у 2023 годзе будуць праведзены розныя мерапрыемствы ў сферы культуры і мастацтва, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць азнакамленню грамадзян з культурнымі і турыстычнымі праектамі, а таксама ўмацаванню дружбы паміж народамі дзвюх краін. 

На мерапрыемстве выступілі: рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская, дырэктар Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Марына Татарэвіч, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.

Пасля ўрачыстай цырымоніі пераразання чырвонай стужкі прысутныя змаглі азнаёміцца з унікальнымі работамі мастакоў з Ірана — Рукае Афза і Масуд Мохебі Фар. У іх работах увасоблены шматвяковыя традыцыі жывапісу і каліграфіі старажытнай цывілізацыі. Таксама гледачы змаглі азнаёміцца з разнастайнасцю прыроды Ірана на фотаздымках дзікай прыроды, дзівосных ландшафтаў і турыстычных зон. Краіна прыцягвае мноствам уражлівых прыродных славутасцяў — такіх, як горы, азёры, лясы, рэдкія віды раслін і жывёл, крыніцы мінеральных вод і незлічоныя выспы на паўднёвым і паўночным узбярэжжах.

Выставачны праект прадставіў вырабы ручной работы, вырабы з тэрме (каштоўнай тканіны ручной работы), мінакары (іранская тэхніка ўпрыгожвання металу і керамікі спецыяльнай эмаллю), хатамкары (інкрустацыя па дрэве са складаным геаметрычным узорам) і многае іншае. У рамках выставы будуць праходзіць майстар-класы па іранскай каліграфіі і жывапісу ад іранскіх мастакоў.

Выстава прымае гасцей да 18 лютага.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.