Вы тут

Беларускіх ратавальнікаў у Турцыю даставяць ваенныя лётчыкі


Беларускіх ратавальнікаў у Турцыю даставяць ваенныя лётчыкі. Аб гэтым паведаміў журналістам камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС Беларусі Андрэй Лук’яновіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Беларускія ратавальнікі акажуць дапамогу пры ліквідацыі наступстваў разбуральных землетрасенняў у Турцыі. Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС, які складаецца з 64 ратавальнікаў, пяцярых пошукавых сабак, а таксама валодае двума грузавымі аўтамабілямі МАЗ і двума легкавымі аўтамабілямі павышанай праходнасці, прызначанымі для пошукава-выратавальных работ, сёння вылецеў у Турцыю.

«Узброеныя Сілы — гэта не толькі гарант міру і стабільнасці, мы таксама гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Яшчэ свежыя ў памяці палёты нашых самалётаў Іл-76 у КНР, калі кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб аказанні дапамогі. Мы былі аднымі з першых, хто аказаў дапамогу кітайскаму народу. Мы таксама памятаем палёты ў Пекін за вакцынай ад каранавіруса», — сказаў Андрэй Лук’яновіч.

Калі турэцкі народ трапіў у бяду, кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аказаць дапамогу. «Узброеныя Сілы своечасова, прафесійна і аператыўна гатовы выканаць гэту задачу. На крылах ваеннай авіяцыі ляціць рэальная дапамога. Гэта лепшая місія для чалавека ў пагонах», — сказаў на заканчэнне Андрэй Лук’яновіч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.