Вы тут

Экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на выстаўцы «Прадэкспа» ў Маскве


Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на буйнейшай ва Усходняй Еўропе штогадовай міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў «Прадэкспа», якая праходзіць у Маскве 6-10 лютага, паведамілі БелТА ў БелГПП.


Арганізатарам экспазіцыі Made in Belarus выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

Удзел у калектыўнай экспазіцыі прымаюць пяць айчынных вытворцаў: філіялы Лідскага малочна-кансервавага камбіната — «Навагрудскія дары» і «Смаргонскія малочныя прадукты», а таксама «Малочны свет», Магілёўскі мясакамбінат і Слуцкі хлебазавод. Экспазіцыя прадстаўляе шырокі асартымент мясной, малочнай і хлебабулачнай прадукцыі, у тым ліку навінкі і ўжо добра вядомыя для расійскага спажыўца прадукты.

Экспазіцыя Made in Belarus карыстаецца павышанай цікавасцю ў наведвальнікаў выстаўкі, таму што беларускі брэнд даўно вядомы ў Расіі і за яе межамі, што дапамагае пашырэнню новых і ўжо існуючых гандлёвых марак прадпрыемстваў-удзельнікаў.

У выстаўцы «Прадэкспа-2023» удзельнічаюць больш за 2 тыс. кампаній з 33 краін. Расію на выстаўцы прадстаўляюць больш за 1,5 тыс. кампаній з 48 суб’ектаў РФ. З нацыянальнымі экспазіцыямі выступаюць Беларусь, Арменія, Бразілія, Іран, Кыргызстан, Кітай, Перу, Сербія, Турцыя, Шры-Ланка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.