У арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2022 годзе ўкаранёна 381 рацыяналізатарская прапанова. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 4,6 мільёна рублёў, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 557 супрацоўнікаў Беларускай чыгункі.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.
Найлепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе было пададзена і ўкаранёна 38 рацпрапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 1,8 мільёна рублёў. У тройцы лідараў і Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут пададзены і ўкаранёны 24 рацыяналізатарскія прапановы, эканамічны эфект склаў амаль 1,3 мільёна рублёў. У ліку лепшых таксама Гомельскае аддзяленне БЧ, дзе пададзена і ўкаранёна 96 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 690 тысяч рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.