Вы тут

У Мінску ўшанавалі памяць вялікага ўзбекскага паэта і філосафа Алішэра Наваі


9 лютага спаўняецца 852-я гадавіна з дня нараджэння вялікага паэта, філосафа і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі.


Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь, дэлегацыя Ферганскай вобласці Узбекістана, кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ», узбекскія студэнты, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Мінска, сёння раніцай сабраліся каля бюста Алішэра Наваі ў скверы на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Кірава.

— Ва Узбекістане сёння надаюць асаблівую ўвагу вывучэнню творчасці паэта, выданню яго твораў. Імем Алішэра Наваі названыя шматлікія плошчы і ўстановы ва Узбекістане і іншых краінах. У якасці прыкладу можна прывесці Наваійскую вобласць, горад Наваі, міжнародны аэрапорт Наваі. Нацыянальная бібліятэка, тэатр оперы і балета, станцыя ташкенцкага метрапалітэна таксама носяць імя вялікага ўзбекскага лірыка, — звярнуўся да прысутных Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў. — Бюст вялікага паэта, філосафа і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі знаходзіцца і ў сталіцы Беларусі. Узбекскі народ выказвае шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, мэрыі і грамадскасці Мінска за праяўленую павагу. Адкрыццё бюста Наваі — пацвярджэнне моцных сувязяў паміж узбекскім і беларускім народамі.

Таксама да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар ГА «Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ» Ала Маеўская, намеснік начальніка Рэспубліканскага моладзевага цэнтра Аляксандр Елісееў, намеснік хакіма Ферганскай вобласці Хуршыджан Ахмедаў.

Узбекскія студэнты прадэкламавалі верш Алішэра Наваі.

Мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак і фатаграфаваннем на памяць.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».