Беларускія ратавальнікі прыбылі ў турэцкі горад Стамбул, перадае БелТА.
У бліжэйшы час атрад адправіцца ў горад Кахраманмараш.
Ужо сёння пасля правядзення рэкагнасцыроўкі мясцовасці і ацэнкі абстаноўкі ратавальнікі плануюць прыступіць да пошукава-выратавальных работ.
Уся актуальная інфармацыя пра баявую работу атрада МНС Беларусі будзе рэгулярна размяшчацца на інтэрнэт-партале МНС, у тэлеграм-канале і на афіцыйным акаўнце ведамства ў Facebook.
Фота: БелТА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.