Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 3» стартуе новы праект — «Навука побач»


Гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Праграма прыйдзе на змену «Навукаманіі», але з іншай канцэпцыяй, якая закладзена ў самой назве. Па задумцы аўтараў (творчая група застанецца ранейшай), мэта праекта «Навука побач» — яшчэ больш наблізіць гледача да навукі і расказаць, як таленавітыя навукоўцы змянілі (і працягваюць змяняць) наша жыццё. У кожным новым выпуску перадачы размова пойдзе аб тым ці іншым прадмеце або адкрыцці, без якога свет сёння складана ўявіць. Тэматыка самая розная: ад самалётаў і касмічных караблёў да дынаміка ў смартфоне. Першы выпуск выйдзе 11 лютага ў 11.30 і будзе прысвечаны тэме тэрмарэгуляцыі арганізма і градусніку, які ёсць у кожнай хатняй аптэчцы.

У сакавіку тэлеканал «Беларусь 3» адзначае прыгожую дату — дзесяць гадоў з дня першага эфіру. У гонар юбілею самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы падрыхтавала гледачам адразу дзесяць новых праектаў, сярод якіх і «Навука побач».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.