Вы тут

У Мінску стартуе міжнародны хакейны турнір Кубак Будучыні


На галоўнай пляцоўцы сталічнай «Чыжоўка-Арэны» стартуе міжнародны турнір па хакеі Кубак Будучыні, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах прымуць маладзёжная зборная Беларусі, каманда Казахстана U20, а таксама юніёрскія зборныя Расіі (U18 і U17), якія сустрэнуцца ў матчы адкрыцця (пачатак — у 14.30). У 19.30 стартуе паядынак беларускай і казахстанскай «маладзёжак». 10 лютага адбудуцца матчы Казахстан U20 — Расія U18 (15.30) і Беларусь U20 — Расія U17 (19.30). Завершыцца кругавы турнір у нядзелю паядынкам зборных Расіі U17 і Казахстана (12.30), а таксама сустрэчай каманд Беларусі і Расіі U18 (17.30).

Трэнерскі штаб беларускай маладзёжнай зборнай пад кіраўніцтвам Сяргея Стася ўключыў у склад трох галкіпераў, 10 ігракоў абароны і 16 форвардаў.

Варатары: Антон Масальскі («Дынама-Шыннік»), Ян Шостак («Крылы Саветаў»), Лорэнс Зінадзін («Чайка»).

Абаронцы: Максім Глінскі, Ягор Сяўко, Канстанцін Валочка, Кірыл Грышкоў, Цімафей Каўгарэня (усе — «Дынама-Шыннік»), Арсеній Сазановіч («Шахцёр»), Мікіта Жыхараў («Гомель»), Данііл Карповіч («Аўто»), Ілья Гаўрылаў («Спартак»), Міхаіл Лістападаў («Віцебск»).

Нападаючыя: Данііл Сацішвілі, Міраслаў Міхалёў, Данііл Ліпскі, Мацвей Шыдлоўскі, Мацвей Ладуцька, Аляксандр Мурамцаў, Ягор Борыкаў, Іван Аношка, Леанід Булгакаў (усе — «Дынама-Шыннік»), Вадзім Мароз («Дынама-Мінск»), Ілья Марозаў («Металург»), Арцём Гуменюк («Амурскія Тыгры»), Арсень Каўгарэня («Юнацтва»), Антон Лазаранка («Кузнецкія Мядзведзі»), Кірыл Жылюк («Нёман»), Уладзіслаў Буйко («Лакаматыў-Орша»).

У мінулым розыгрышы Кубка Будучыні, які прайшоў у лістападзе 2022 года ў Санкт-Пецярбургу, маладзёжная зборная Беларусі заняла трэцяе месца. Пераможцам турніру стала каманда Расіі U20.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».