Вы тут

Лукашэнка: Усім нам, і навуцы ў першую чаргу, трэба глядзець толькі наперад


Традыцыйна на пачатку года (29 студзеня — Дзень беларускай навукі) на самым высокім узроўні адбываецца ўручэнне дыпломаў доктара навук, атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы дактароў навук васьмі навукоўцам і атэстаты прафесара семі спецыялістам. Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, атмасфера ў Палацы Незалежнасці панавала вельмі інтэлектуальная.


«Так, навука інтэрнацыяльная. Яна належыць свету. Ніхто з гэтым не спрачаецца. Яна паклікана служыць усяму чалавецтву. Але вы — беларускія навукоўцы. Усе вашыя выдатныя ідэі і вялікія задумы для вас як дзіця, і нараджаюцца яны на гэтай зямлі. Кожнае адкрыццё становіцца часткай нашага нацыянальнага набытку», — звярнуўся да вучоных Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт павіншаваў усіх з прысваеннем высокіх званняў. «Вы прайшлі вялікі шлях, перш чым пераадолець гэтую прафесійную планку. Вялікая праца стаіць за кожным дыпломам і атэстатам.», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пераемнасць навуковых пакаленняў

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў нашай краіне навукоўцы карыстаюцца вялікай павагай і падтрымкай дзяржавы: «Вы ведаеце, колькі ўкладзена сіл, сродкаў, каб захаваць пераемнасць навуковых школ і дасягненняў мінулых часоў, стварыць умовы для развіцця сучаснай навукі». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсюды і заўсёды кажа замежным кіраўнікам і спецыялістам, прапаноўваючы новыя тэхналогіі, што беларуская навука стаіць на плячах навукі Савецкага Саюза. Ён падкрэсліў, што пра гэта нельга забываць. «Ваш уклад вялікі. Але мы не на пустым месцы гэта робім, як у навуцы, так і ў дзяржаўнасці, у прамысловасці, па ўсіх кірунках, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы. Мы захавалі школы, вы іх развілі і маем вынік, які мы можам выкарыстоўваць у нашай краіне, я так ацэньваю, працэнтаў на 50. 50 працэнтаў мы вымушаны прадаваць, хацелася б асвойваць больш новых тэхналогій», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сёння айчыннай навуцы ёсць чым ганарыцца. Гэта ўбачыў кожны, хто наведаў выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная». Выстаўка была арганізавана па даручэнні Прэзідэнта. «Зрабілі. Але ёсць над чым працаваць», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэтая выстаўка выклікала жывую, шчырую цікавасць людзей. Ён расказаў, што нават у Зімбабвэ, якую Аляксандр Лукашэнка нядаўна наведаў з дзяржаўным візітам, цікавіліся гэтай выстаўкай.

«Падзея стала рэзананснай, што з’яўляецца вынікам сумесных намаганняў дзяржавы, Акадэміі навук Беларусі, галін і ВНУ. Мы абавязкова пакажам гэтую ўражальную галерэю перспектыўных айчынных навуковых распрацовак у кожным рэгіёне», — адзначыў беларускі лідар. Графік ужо складзены, 16 лютага экспазіцыю ўбачаць жыхары Гомельшчыны.

«Тым не менш вы, навукоўцы, як ніхто разумееце, што ў навуцы няма часу спачываць на лаўрах, няма часу ўпівацца поспехамі. Асабліва сёння, калі наша краіна — супрацьстаіць беспрэцэдэнтным палітычным выклікам, усім нам, і навуцы ў першую чаргу, трэба глядзець толькі наперад. І на карысць жыцця людзей, і ў імя стварэння. Іншымі словамі, усе вашыя інавацыйныя распрацоўкі павінны служыць развіццю духоўнай сферы, умацоўваць эканамічную моц дзяржавы, забяспечваць нашу нацыянальную бяспеку. І тут поле неаранае. То, як мы разгортваемся на ніве эканомікі і бяспекі, тыя задачы, якія стаяць перад намі, якія могуць прынесці каласальныя вынікі фінансавыя, — я гляджу на гэта так і ўжо пачынаю сумнявацца. Быццам нешта можам, умеем, а разваротлівасці няма. Але гэта асобная размова з урадам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў навукоўцам, каб услед за чарговымі званнямі яны дасягнулі самай галоўнай вяршыні навуковага поспеху. Не проста сказалі новае слова ў навуцы, а прымусілі свет казаць пра дасягненні. Бо ў гісторыі застаецца не статут, а імя.

«Як мне бачыцца, для сапраўднага навукоўца няма важнейшай мэты, чым забяспечыць пераемнасць сваіх дасягненняў, выгадаваць плеяду паспяховых вучняў і, натуральна, уславіць Айчыну. Я наогул лічу, калі навуковец пакідае за сабой шлейф вучняў ці хаця б аднаго, які абавязкова перасягне вас, — гэта яшчэ большае дасягненне, чым тое, што вы дасягнулі сёння. Так, як гэта зрабілі ўраджэнцы Беларусі — Алфёраў, Высоцкі, Барысевіч. Яны сышлі, але пакінулі яркі след. Іх паслядоўнікі — вашы калегі. Таму і бачыць тут вас, дактароў навук, прафесараў, разам са сваімі паспяховымі вучнямі асабліва прыемна. Гэта кажа аб тым, што вы не баіцеся канкурэнцыі з маладымі амбіцыйнымі навукоўцамі, магчыма, нават якія мараць перасягнуць свайго настаўніка. Больш за тое, ганарыцеся імі. А значыць, у беларускай навукі ёсць будучыня», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заклікаў вучоных ставіць перед сабой у добрым сэнсе дзёрзкія і абавязкова высакародныя мэты.

«І няхай на шляху да іх дасягнення вам заўсёды спадарожнічаюць поспех, падтрымка родных людзей і павага навуковай супольнасці», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Трэба скарыстоўваць момант

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што навукоўцы павінны больш увагі ўдзяляць практыка-арыентаваным надзённым тэмам. Пачынаючы ад ваенных навук, бяспекі і заканчваючы мірным жыццём. Па словах Прэзідэнта, у гэтым вялікі практычны сэнс. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў многіх краінах свету на запатрабаваныя накірункі вылучаюцца вялікія сродкі. Ён падкрэсліў, што сёння ўсё патрэбна і ва ўсё гатовыя інвеставаць вялікія грошы. Трэба толькі паказааць тавар і прадэманстраваць яго эфектыўнасць і затым ужо разгортваць вытворчасць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння ўвесь свет гатовы ўкладваць вялікія деньгі ў абароназдольнасць краін і найбольш запатрабаваныя сферы — ІТ-сферу, мікраэлектроніку. Гэта актуальна і для Беларусі. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што трэба хутчэй гэта асвойваць.

«Маятнік хіснуўся ў гэты бок. Трэба выкарыстоўваць гэты момант. Заўтра можа быць позна. Заўтра свет зноў супакоіцца і будзе спачываць на лаўрах, на тых дасягненнях, якія вы атрымалі на сённяшні момант. Ціха, будзе спакойна, прывольна, усе будуць жыць, тлусцець у нанава размеркаваным свеце. Свет будзе іншы, ніхто гэта аспрэчваць не будзе. Таму трэба скарыстаць момант. Скарыстаемся — будзе вынік. Гэта аснова нашай незалежнасці. Калі не будзе руху наперад, прычым руху хуткага, магутнага — толку не будзе», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што неабходна пакінуць моцны фундамент наступным пакаленням, каб ім было на што абапірацца. Прэзідэнт канстставаў, што спакойнага жыцця не будзе.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння Аляксандр Лукашэнка ў нефармальнай абстаноўцы абмеркаваў з інтэлектуальнай элітай краіны актуальныя пытанні . А вучоныя расказалі Прэзідэнту пра свае напрацоўкі.

Як медыцына наладжвае міжнародныя сувязі

Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі прамянёвай тэрапіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Павел Дзямешка з рук кіраўніка дзяржавы атрымаў атэстат прафесара. Спецыяліст звярнуў увагу, што анкалогія — самая цяжкая сфера медыцыны. А радыяцыйная анкалогія — гэта мультыдысцыплінарная галіна, якая патрабуе вялізных ведаў у сумежных абласцях, пачынаючы ад медыцынскай фізікі і да малекулярнай біялогіі. Таму крытычна важнай з’яўляецца падрыхтоўка кадраў, не толькі навуковых, але і прафесійных у ахове здароўя. Павел Дзямешка падзякаваў за падтрымку, якую дзяржава аказвае вучоным і маладым вучоным. «Калі параўнаць, што было гадоў 10-15 таму, і тое, што цяпер, то вялікай колькасці пацыентаў мы можам даць надзею. Але гэтыя даследаванні трэба працягваць, нельга спыняцца на тым, што ёсць. Дасягнуты ўзровень вельмі дастойны. У анкалогіі кожны пражыты пацыентам дзень вельмі каштоўны, і для гэтага трэба працаваць», — падкрэсліў Павел Дзямешка.

Абмяркоўваючы тэму аховы здароўя, Прэзідэнт прапанаваў іншы ракурс, з якога можна глядзець на гэту сферу. Як прыклад прывёў свой нядаўні дзяржаўны візіт у Зімбабве. Вялікая праблема гэтай краіны — высокі ўзровень дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, карміць дзяцей няма чым. Беларусь, маючы вялікі вопыт і перадавыя напрацоўкі, можа дапамагчы вырашыць гэтую праблему. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў гэта і свайму калегу прэздіэнту Зімбабве Эмерсану Мнангагва.

«Жонка ў яго займаецца фондам, які дапамагае дзецям. Я сказаў дасылаць жонку да нас. Мы выбудуем пад гэты фонд праграму, пачнем з гуманітарнай дапамогі, перакінем туды самае неабходнае і пакажам у Зімбабвэ, што трэба лячыць дзяцей і як лячыць. Няхай прыязджае цэлая група спецыялістаў, мы будзем іх навучаць, як лячыць дзяцей. Але самае галоўнае — накарміць дзяцей. Мы можам дапамагчы з дзіцячым харчаваннем. Здавалася б, вось адну праблему закранулі, і цэлы напрамак супрацоўніцтва вымалёўваецца», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што такое супрацоўніцтва можа быць выгадным і для беларускай сістэмы аховы здароўя. Навучанне замежных спецыялістаў ў айчынных ВНУ, кансультацыя беларускіх спецыялістаў — усё гэта можа прынесці грошы. «Трэба варушыцца, разгортвацца, і выходзіць за межы нашага беларускага быцця», — дадаў Прэзідэнт. Тым больш, што, па яго словах, у Зімбабвэ зразумелі перавагі развіцця раўнапраўнага супрацоўніцтва з такімі дзяржавамі, як Беларусь: «Унікальная краіна, прыгожая, дастаткова развітая. Але самае галоўнае — найбагацейшая краіна. Натуральна, што не ўсіх яны туды пускаюць. Яны разабраліся, што такое буйныя дзяржавы. Яны хочуць сябраваць з роўнымі. Я яму прама сказаў: у Беларусі няма рычага, каб там цябе нахіліць, санкцыі ўвесці, калі ты будзеш звязаны з Беларуссю і раптам нехта ачмурэлы прыйдзе ў Беларусі да ўлады і пойдзе на разрыў адносін, — ну, няма ў нас такіх рычагоў».

Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка

Лагічным працягам тэмы аховы здароўя стала пытанне аграрнага характару. Загадчык аддзела алейных культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Ядвіга Пілюк, якая атрымала атэстат прафесара, расказала як Беларусь вырошчвае рапс. Яна стаяла каля асноў селекцыі і апрацоўкі гэтай калісьці новай для Беларусі культуры. Крыху больш чым за 20 гадоў былі створаны сістэмы сартоў, гібрыды, былі распрацаваны тэхналогіі вырошчвання рапсу. І сёлета беларускія аграрыі атрымалі амаль мільён тон ураджаю рапсу. Ядвіга Пілюк упэўнена, што запатрабаванасць гэтай культуры будзе толькі ўзрастаць. У свеце ўжо пайшлі вытворчасці па прымяненні рапсавага бялку ў якасці харчавання чалавека. Гэты мікраэлемент, па словах вучонага, вельмі карысны для чалавека ў любым узросце. Таму гэтае пытанне трэба вывучаць і выкарыстоўваць гэты бялок для харчавання людзям. «Я б прапанавала рапсавы алей разглядаць і як медыцынскі прэпарат, там вельмі шмат карысных элементаў, вітамінаў. Не ўсё мы павінны есці таблеткі, трэба выкарыстоўваць і натуральныя прадукты. Можна паглыбіць перапрацоўку гэтай культуры і атрымаць прыбытак. Мы вучоныя біялагічнага профілю будзем працягваць даследаванні, таму што гэта вельмі навукаёмістая культура. Рапс — гэта культура сучаснасці і будучыні. Мы знаходзімся на дзявятым месцы ў свеце па экспарце рапсавага алею», — расказала Ядвіга Пілюк.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, што папулярнасць рапсу ў свеце няўхільна расце. Гэтую культуру па заслугах ацанілі ў Еўропе, у Азіі. Ён звярнуў увагу, што культура вельмі патрабавальная, але нават пры невялікай ураджайнасці дае прыбытак. Таму ў Беларусі варта атрымліваць больш рапсу. Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што сам перай шоў на рапсавы алей. Няхай у ім адчуваецца гарчынка, але ён вельмі карысны. «Я прыхільнік таго, што трэба харчавацца тым, што ў цябе расце на зямлі. Я імпартнага практычна не ўжываю», — падзяліўся ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што шматгадовыя намаганні, укладзеныя ў развіццё аграпрамысловага комплексу, прыносяць свае вынікі, аб чым у тым ліку сведчаць вынікі экспарту беларускай сельгаспрадукцыі. «Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка. На $8,3 млрд прадалі прадуктаў харчавання. Ніколі такога не было», — сказаў ён. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, такім чынам навука паказала сваю эфектыўнасць. Ён заклікаў вучоных распрацоўваць новыя тэхналогія для вырабу таго, што зараз неабходна. Асабліва гэта тычыцца прадуктаў харчавання.

«У свеце людзі галадаюць, 300 мільёнаў людзей галодныя. Іх трэба накарміць. Чаму амерыканцы і Захад сталі адыходзіць. Таму што на іх зараз як на ворагаў сталі глядзець, калі яны ўвялі санкцыі супраць вядучых дзяржаў, якія вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, у тым ліку і Беларусь. Мы і расіяне больш за палову пастаўляем на рынкі мінеральных угнаенняў. Санкцыі ўвялі, а без мінеральных угнаенняў прадуктаў харчавання няма». — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што насельніцтва ў свеце няўмольна расце. Людзей трэба карміць і апранаць, а гэта ўсё ад зямлі, гэта сельская гаспадарка.

«Цяпер СМІ — гэта поле барацьбы»

Ад ежы фізічнай — да духоўнай. Загадчыца кафедры факультэта журналістыкі БДУ доктар філалагічных навук Святлана Харытонава выказалася аб сітуацыі ў айчыннай журналістыцы. Як прыклад прывяла дзіцячыя СМІ, якія з’яўляюцца галоўным прадметам яе навуковых даследаванняў. «У сучаснай журналістыцы назіраецца тэндэнцыя несістэмнага і непаслядоўнага развіцця дзіцячых выданняў. Выяўляецца тэндэнцыя распаўсюджвання забаўляльнага і культурнага кантэнту, разам з якім у дзіцячую свядомасць трапляюць нехарактэрныя для айчынных выхаваўчых традыцый маральныя ўстаноўкі. Пры гэтым нівелююцца маштабы асвятлення інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу дзяцей. У нашым даследаванні ўдалося вылучыць візуальныя і змястоўныя сродкі фарміравання каштоўнасных арыенціраў дзяцей у дынаміцы развіцця нацыянальнай медыяпрасторы. У эпоху развіцця лічбавых формаў медыякамунікацый атрыманыя даследаванні, спадзяемся, паслужаць для развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і грамадзянска-патрыятычнага выхавання», — расказала Святлана Харытонова.

Прэзідэнт паглядзеў на гэту праблему шырэй. Па яго словах, журналістыку трэба павярнуць тварам да жыцця. «Журналістаў трэба трымаць каля жыцця, каб яны бачылі, што будзе заўтра, паслязаўтра і гэтак далей. І вельмі важна, каб гэта быў працэс з двухбаковым рухам», — падкрэсліў ён. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі перш за ўсё павінны быць зацікаўлены ў падрыхтоўцы прафесійных кадраў, а значыць, ім трэба курыраваць гэты працэс. Для гэтага раней было прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльнага савета БДУ, куды б увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ, якія б у твар бачылі і будучых журналістаў, і іх выкладчыкаў і дапамагалі ім. І каб, найперш, выхоўвалі будучых журналістаў патрыётамі.

" Дзякуй богу, што Амерыка паказала, што такое дэмакратыя і свабода. І правы чалавека. Крок ступіў не туды — застрэлілі гэтую дзяўчынку ў прамым эфіры (гаворка пра забойства Эшлі Бэбіт у студзені 2021 года падчас пратэстаў у ЗША. Зв). Патрыётка, якая на трох ці чатырох войнах была. Ваявала за інтарэсы Амерыкі. Вось вам і правы чалавека, і дэмакратыя. Яны мне сёння ўжо пра гэта не гавораць. Ужо пра дыктатуру не гавораць. Як толькі рот раскрыюць — я ім канкрэтныя прыклады. Таму нам у гэтым плане трэба працаваць«, — адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што пры падрыхтоўцы кадраў, трэба найперш бачыць людзей, асабліва калі гаворка ідзе пра журналістаў. «Так атрымалася, што журналісты і СМІ апынуліся зараз на пярэднім плане барацьбы. Цяпер сродкі масавай інфармацыі — гэта поле барацьбы, пачынаючы ад інтэрнэту і заканчваючы традыцыйнымі СМІ. Без байцоў — надзейных, разумных, мы ў гэтай вайне не пераможам», — канстатаваў ён.

«ІТ-роту трэба ўзмацняць»

Надзвычай вялікае значэнне сёння маюць навуковыя распрацоўкі для абароннага комплексу, аб чым не раз казаў і Прэзідэнт. Сярод удзельнікаў мерапрыемства быў начальнік 1-й групы навукова-даследчай лабараторыі Ваеннай акадэміі Павел Чарняўскі. Яго навуковая дзейнасць звязана з першым інфармацыйным падраздзяленнем беларускіх Узброеных Сіл, якое не мае аналагаў, — ротай інфармацыйных тэхналогій. Падчас наведвання гэтай роты ў 2019 годзе, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці развіваць інфармацыйныя тэхналогіі і ні ў якім разе не загубіць створанае падраздзяленне. «Мы, беларускія вучоныя, гатовы рэалізоўваць самыя складаныя тэхналагічныя рашэнні, маштабаваць вынікі сваіх даследаванняў і гарантуем паспяховае выкананне пастаўленых навуковых задач на рэспубліканскім і, калі будзе неабходна, міжнародным узроўні для захавання міру і спакою нашай беларускай зямлі. Мы штодзень працуем над тым, каб прымусіць увесь свет гаварыць аб нашых дасягненнях», — запэўніў Павел Чарняўскі. Ён назваў інтэлект асноўным відам зброі і запэўніў, што ў гэтым Беларусь знаходзіцца на крок наперадзе іншых дзяржаў. Ён падкрэсліў, што ў роту інфармацыйных тэхналогій як у адно з перадавых падраздзяленняў, адбіраюць толькі найлепшых вучняў, з якімі потым рэалізуюць самыя складаныя тэхнічныя рашэнні для краіны. Прэзідэнт адзначыў, што гэта вельмі правільна.

«Людзі ў пагонах — яны выканаўчыя, адданыя, надзейныя. Як бы вас ні пампавалі, ні цягнулі, вялікія грошы ні прапаноўвалі і іншае, вы вельмі стойка ў гэтым плане працуеце. Нам трэба гэтую роту ўзмацняць. Прадукт павінен быць сучасным і патрэбным для краіны», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы даручыў міністру адукацыі, калі трэба, са свайго боку ўсяляк падтрымліваць гэту роту. Андрэй Іванец расказаў, што ўсе беларускія ВНУ вельмі цесна працуюць у галіне навукі з Ваеннай акадэміяй, ёсць план сумесных даследаванняў, накіраваны на распрацоўку новых узораў тэхнікі. Праводзіцца адпаведная работа з абітурыентамі, каб яны не проста паступалі ў Ваенную акадэмію, а прыходзілі ў навукаёмістыя сектары.

«Іх трэба падтрымаць. Гэта хлопцы надзейныя — на 99,9 працэнта. Можа, хтосьці захоча сябе рэалізаваць недзе ў іншай сферы, але за мяжу не пабягуць. Таму трэба дапамагаць», — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

У працяг тэмы ІТ-тэхналогій Прэзідэнт узагадаў Парк высокіх тэхналогій, некаторыя спецыялісты якога сёння збеглі за мяжу. «Я іх не асуджаю. Таму што амерыканцы і іншыя білі па IT-сектары, каб нас прытармазіць, увялі санкцыі. Ну куды ім дзявацца? Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся, — адзначыў Прэзідэнт. — Хтосьці паездзіў па свеце і вырашыў — не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным. Вось з’ехалі — ну не абрынуўся ж IT-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з’ехаў... Іх месца займаюць іншыя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што, акрамя ПВТ, IT-тэхналогіі добра развіты на многіх буйных айчынных прадпрыемствах, у Акадэміі навук. Прычым яны ствараюць паўнацэнны гатовы прадукт, а не частку праграмнага забеспячэння замежных кампаній.

«Усё трэба павярнуць на карысць чалавека»

З гэтым звязана і праблема ўкаранення новых навуковых распрацовак ў вытворчасць. «Я думаю аб тым, што ўсё трэба павярнуць на карысць чалавека, беларуса, нашай краіны. Яшчэ раз падкрэслю — без навукі ніяк і нікуды. Нам трэба займацца навукай», — канстатаваў Прэзідэнт. Ён заўважыў, што бывалі часы, калі вучоныя скардзіліся, што іх напрацоўкі не прымае прамысловасць. Тады кіраўніком дзяржавы было прынятае рашэнне, што апошняе слова ў гэтай спрэчцы кажа кіраўнік Акадэміі навук. У крайнім выпадку, вучоны можа звярнуцца да Прэзідэнта, аде да гэтага пакуль не даходзіла. Усё вырашаецца на ўзроўні кіраўніка Акадэміі навук. «Калі жыццё паказала, ісціна ж у практыцы, калі на практыцы нічога не дабіліся — так ён і адкажа», — заўважыў Прэзідэнт.

Старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў адзначыў, што ў краіне створана празрыстая і эфектыўная сістэма ўкаранення навуковых распрацовак. «Мы сканцэнтравалі ўсе даследаванні ў краіне ў 12 праграм. І па кожным заданні павінна быць выйсце — практычныя распрацоўкі і ўкараненне. У нас гэта на жорсткім кантролі», — сказаў ён.

«У цябе такая „дыктатура“ — большая, чым у краіне. Каб мы ў вучоных не адбілі жаданне працаваць...», — іранічна заўважыў Прэзідэнт. Але Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што конкурс на ўдзел у праграмах адкрыты. Усе, хто жадае ўдзельнічаць, падае дакументы, праходзіць незалежную экспертызу.

Прыемным дадаткам для ўдзельнікаў мерапрыемства таксама сталі экскурсія па Палацы Незалежнасці і новая мастацкая экспазіцыя «УМироТворение», якая размясцілася ў сценах сімвала беларускай дзяржаўнасці. Аўтар карцін — айчынны мастак Міхаіл Крот. На палотнах прадстаўлены пейзажы беларускіх мясцін, якія натхняюць і мастакоў, і вучоных.

Галоўнае — прыносіць карысць людзям

Героі дня расказалі пра свае навуковыя распрацоўкі не толькі Прэзідэнту, але і журналістам. Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак атрымала атэстат прафесара за свае даследавання ў клінічнай медыцыне.

«Мне не толькі цікава вучыцца і вучыць. Мне хочацца займацца даследчай дзейнасцю і разумець, чаму менавіта гэтыя метады дапамагаюць пацыентам паправіцца. Калі казаць пра маю доктарскую працу, гэта школа хірургіі хранічнага атыту, прафілактыка ўзнікнення ўскладненняў і слыхапаляпшэнне», — расказала яна. Навуковая дзейнасць не перашкаджае грамадскай дзейнасці. Па словах Людмілы Макарынай-Кібак, парламентарыю таксама патрэбны навуковыя падыходы. «Калі я ішла ў парламент, я разумела, што мне патрэбны веды менавіта ў чытанні законаў, іх разуменні і трактаванні. І улічваючы, што наша камісія па ахове здароўя, трэба ведаць усю нарматыўна-прававую базу аховы здароўя, трэба мець вялікі практычны вопыт. І калі ў другое скліканне прыйшлі мае калегі, я сказала, што яны не павінны пакідаць лячэнне, а павінны хадзіць у свае клінікі і сумяшчаць, павінны мець зносіны з пацыентамі і калегамі, і толькі тады мы будзем разумець, што прапісана ў законе. Па прызванні я сябе лічу ўрачом і я спадзяюся, што веды, атрыманыя ў парламенце, дапамогуць мне і ў далейшым жыцці. Самае галоўнае — прыносіць карысць людзям», — дадала парламентарый.

Дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, прафесар Вера Хітрук працуе над падрыхтоўкай настаўнікаў-дэфектолагаў і ўсіх педагогаў да работы з дзецьмі з асаблівасцямі. Па яе словах, сёння не толькі настаўнік-дэфектолаг, але і ўсе педагогі павінны валодаць мінімальнымі кампетэнцыямі для таго, каб забяспечыць навучанне дзіцяці і самае галоўнае — уключэнне яго ў сацыяльнае жыццё.

«Кожны настаўнік-дэфектолаг даследчык. Дэфекталогія — гэта не навука аб дзецях, гэта навука аб кожным канкрэтным дзіцяці. І ў аснову працы з гэтым дзіцем кладзецца дыягностыка яго стану, а гэта ўжо даследаванні. Калі мы фарміруем прафесійнае мысленне настаўніка-дэфектолага, то мы адразу закладаем у ім неабходнасць сталай навуковай працы. Я вельмі хачу, каб мае вучні зрабілі так, каб наша школа была добрай і цікавай. Менавіта ў такой паслядоўнасці», — падкрэсліла прафесар.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.