Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла памер патаннення кошту адзінкі льнянога валакна, што пастаўляецца ў кошт дзяржаўных патрэб у 2023 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча ад 31 студзеня 2023 года нумар 17, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Памер патаннення (з улікам падатку на дабаўленую вартасць) складае ад Br560 да Br2153 за 1 т ільнянога валакна ў залежнасці ад яго нумара.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2023 года.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.