Вы тут

Ашуканцы прыдумалі новую схему падману ў інтэрнэце


Від махлярства, схема якога пабудавана на аплаце камунальных паслуг, пачынае распаўсюджвацца.


Зламыснікі ствараюць сайт, візуальна падобны да банкаўскага, пасля чаго ініцыююць яго рэкламнае прасоўванне ў пошукавых сістэмах і сацыяльных сетках. У выніку карыстальнік, які вырашыў аплаціць паслугі не праз інтэрнэт-банкінг, рызыкуе патрапіць на фішынгавую старонку. Аднак увод на ёй рэквізітаў карты пагражае крадзяжом грошай з рахунку. Такія факты фіксуюцца па ўсёй рэспубліцы.

Як расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр РЫНГЕВІЧ, распазнаць падроблены сайт нескладана. «Дастаткова звярнуць увагу на даменнае імя — побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаны дадатковыя сімвалы, — тлумачыць супрацоўнік органаў унутраных спраў. — Акрамя таго, многія раздзелы будуць неактыўнымі або пры кліку паведамяць пра памылку».

Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці заклікаюць грамадзян быць пільнымі пры ажыццяўленні плацяжоў, а ў выпадку выяўлення падробленага рэсурсу рабіць скрыншот і звяртацца ў міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна заблакуюць фішынгавы сайт, каб пазбавіць ашуканцаў магчымасці ўзбагаціцца за чужы кошт.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».