Вы тут

Лукашэнка: нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка


Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з вучонымі, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматгадовыя намаганні, укладзеныя ў развіццё аграпрамысловага комплексу, даюць свой плён, аб чым у тым ліку сведчаць вынікі экспарту беларускай сельгаспрадукцыі. «Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка. Нафта наогул апусцілася ніжэй за плінтус. На $8,3 млрд прадалі прадуктаў харчавання», — сказаў ён.

«Я ўвогуле прыхільнік таго, што харчавацца трэба тым, што ў цябе расце на зямлі. Я імпартнага практычна не ўжываю», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што колькасць насельніцтва ў свеце павялічваецца і спатрэбяцца дадатковыя аб’ёмы прадуктаў харчавання, а таму аграсектар — вельмі перспектыўная сфера.

У ходзе сустрэчы доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, загадчык аддзела алейных культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Ядвіга Пілюк звярнула ўвагу на важнасць вырошчвання рапсу і атрымання рапсавага алею. Паводле яе слоў, навуковыя і практычныя распрацоўкі гэтай тэмы пачаліся ў краіне даўно і цяпер ужо ёсць нядрэнныя вынікі. Былі створаны сістэмы сартоў, гібрыды, распрацаваны тэхналогіі вырошчвання рапсу. І ўжо атрыманы амаль мільён тон прадукцыі.

«Думаю, што запатрабаванасць рапсавага алею, які вельмі карысны, у свеце будзе расці. Якасці мы дасягнулі і ідзём у нагу з сусветнай вытворчасцю», — заўважыла яна, падкрэсліўшы, што Беларусь знаходзіцца на 9-м месцы ў свеце па экспарце рапсавага алею.

Вучоны лічыць, што рапсавы алей — гэта культура сучаснасці і будучыні, таму трэба пашыраць яе вытворчасць, што дасць добры прыбытак.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў свеце попыт на рапсавы алей сапраўды каласальны. У Беларусі змаглі дасягнуць добрых вынікаў у вырошчванні рапсу, як таго і патрабаваў Прэзідэнт, і трэба імкнуцца да павышэння ўраджайнасці гэтай культуры.

Звяртаючыся да вучоных, кіраўнік дзяржавы заклікаў распрацоўваць новыя тэхналогіі, асабліва ў плане таго, што патрэбна цяпер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».