Нашчадкі расійскага класіка Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь, паведамляе БелТА.
У нашу краіну прыехалі прапраўнук пісьменніка Аляксей Дастаеўскі, яго жонка Наталля і іх дзеці Ганна, Марыя, Вера і Фёдар. Першым пунктам візіту стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. «Мы з задавальненнем сустракаем на нашай гасціннай беларускай зямлі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча. Мы хочам, каб нашы паважаныя госці з такім знакамітым прозвішчам як мага даўжэй пабылі ў нас у краіне», — сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч на сустрэчы з Дастаеўскімі.
Для нашчадкаў класіка правялі экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, паказалі музей кнігі. Наступным пунктам візіту Дастаеўскіх стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. А ўвечары яны запрошаны на прэм’еру спектакля «Ідыёт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Візіт Дастаеўскіх у Беларусь не абмяжуецца Мінскам, заўтра яны адправяцца ў аграгарадок Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Менавіта там бярэ свой пачатак род Дастаеўскіх. «Карані адтуль, нашы, беларускія карані. Таму госці выказалі жаданне з’ездзіць на радзіму, пабыць там, пагутарыць з школьнікамі, жыхарамі. Заўтра мы адправімся ў Брэсцкую вобласць, а потым правядзем сустрэчу тут, у Мінску, у Акадэміі музыкі, — адзначыў Анатоль Маркевіч. — Мы ведаем, што Наталля Канстанцінаўна, як і дзеці ў гэтай цудоўнай сям’і, музыкант, таму кожны са слухачоў атрымае велізарнае задавальненне ад тых твораў, якія прагучаць у сценах установы».
Акрамя таго, сям’я Дастаеўскіх наведае ў суботу Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пабывае на экскурсіі па сталіцы.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.