Вы тут

Чаго ад «Кубку Будучыні» чакаюць хакеісты і трэнер


«Маладзёжны хакей заўсёды славіўся сваёй хуткасцю, крэатыўнымі камбінацыямі, вельмі высокім напалам барацьбы, бо моладзь ніколі не хоча саступаць. Не так часта ў Мінску можна ўбачыць будучых зорак НХЛ, можна сказаць, гэта ўнікальная магчымасць для беларускіх балельшчыкаў. Тым больш, каманды дакладна ведаюць, што сачыць за імі прыехалі каля двух дзясяткаў скаўтаў НХЛ. Абыякавых на лёдзе сапраўды не будзе!» — падзяліўся сваімі чаканнямі ад «Кубка Будучыні» сенатар Дзмітрый Баскаў. Турнір прыме «Чыжоўка-Арэна» з 9 па 11 лютага. На беларускім лёдзе сустрэнуцца хакейныя зборныя Беларусі, Расіі і Казахстана. 


Сёння спаборніцтвы адкрыюцца матчам юнацкай (U-18) і юніёрскай (U-17) зборных Расіі. Потым на лёд выйдзе каманда Беларусі U-20 супраць аднагодак з Казахстана. У пятніцу пройдуць паядынкі Казахстан (U-20) — Расія (U-18), Беларусь (U-20) — Расія (U-17), а ў заключны дзень, у суботу — Расія (U-17) — Казахстан (U- 20), Беларусь (U-20) — Расія (U-18).

Трэнерскі штаб Сяргея Стася ўнёс у заяўку 3 галкіперы, 10 абаронцаў і 13 форвардаў.

Варатары: Антон Масальскі (2003, «Дынама-Шыннік»), Ян Шостак (2004, «Крылы Саветаў»), Лорэнс Зінадзін (2004, «Чайка»);

Абаронцы: Максім Глінскі (2004, «Дынама-Шыннік»), Ягор Сяўко (2004, «Дынама-Шыннік»), Канстанцін Валочка (2005, «Дынама-Шыннік»), Арсеній Сазановіч (2003, «Шахцёр»), Кірыл Грышкоў (2005, «Дынама-Шыннік»), Цімафей Каўгарэня (2003, «Дынама-Шыннік»), Мікіта Жыхараў (2004, «Гомель»), Данііл Карповіч (2004, «Аўта»), Ілля Гаўрылаў (2003, «Спартак») ) Міхаіл Лістападаў (2003, «Віцебск»);

Нападаючыя: Данііл Ліпскі (2004, «Дынама-Шыннік»), Ілья Марозаў (2003, «Металург»), Арцём Гумянюк (2005, «Амурскія Тыгры»), Арсеній Каўгарэня (2005, «Юнацтва»), Ягор Борыкаў (2005, «Дынама-Шыннік»), Антон Лазарэнка (2003, «Кузнецкія Мядзведзі»), Іван Аношка (2004, «Дынама-Шыннік»), Леанід Булгакаў (2004, «Дынама-Шыннік»), Кірыл Жылюк (2005, «Нёман» ), Уладзіслаў Буйко (2003, «Лакаматыў-Орша»), Мацвей Шыдлоўскі (2004, «Дынама-Шыннік»), Мацвей Ладуцька (2005, «Дынама-Шыннік»), Аляксандр Мурамцаў (2004, «Дынама-Шыннік»), Данііл Сатышвілі (2003, «Дынама-Шыннік»), Вадзім Мароз (2003, «Дынама» Мінск), Міраслаў Міхалёў (2003, «Дынама-Шыннік»).

«Калі хлопцы сустракаюцца, у іх заўсёды добры настрой. У нас было не так шмат часу — усяго дзве-тры трэніроўкі, але мы пастараліся азнаёміць новых гульцоў з нашымі патрабаваннямі. Хлопцам, якія ўжо выклікаліся ў зборную, асвяжылі ўсё ў памяці. Спадзяюся, што ўсе паставіліся з разуменнем, сур’ёзна, і ўсё ж нешта вынеслі з гэтых трох трэніровак», — адзначыў галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Сяргей Стась.

Са зборнай Казахстана беларусы ўжо сустракаліся на «Кубку Будучыні» ў Санкт-Пецярбургу, але там была крыху іншая каманда. У Мінску беларусы згуляюць з камандай, якая ўдзельнічала ў маладзёжным чэмпіянаце свету. 

«Што да расійскіх зборных, то я заўсёды казаў, што іх U-18 мне падабаецца нашмат больш, чым іх U-20. Каманда вельмі хуткая. Хацелася б узяць у іх рэванш за турніры ў Сочы і Піцеры. Будзе вельмі цікавы хакей», — паабяцаў трэнер. 

Па словах Сяргея Стася, такія турніры, як «Кубак Будучыні», неабходныя для маладых хакеістаў: «Згуляць са зборнымі Расіі — гэта тое ж самае, што і супернічаць са зборнымі Фінляндыі, Швецыі. Цяпер мы можам часцей атрымліваць той досвед, які для нас раней не ўяўляўся нават магчымым. Паканкурыраваць, паглядзець слабыя бакі, убачыць, у чым мы лепшыя, у чым мы горшыя. Усе вучацца кожны дзень, таму тым, хто жадае прагрэсаваць, гэта неабходна».

Гонар краіны на «Чыжоўка-арэне» будуць абараняць лепшыя хакеісты. Так у склад зборнай выкліканы Данііл Сацішвілі — лепшы бамбардзір рэгулярнага чэмпіянату МХЛ, у яго актыве 58 балаў у 45 матчах. Акрамя таго, Данііл нядаўна правёў два матчы ў КХЛ за мінскае «Дынама». Прычым у дэбютным матчы ў лізе ён вызначыўся закінутай шайбай. «У зборную я прыехаў з радасцю, заўжды рады выступаць за сваю краіну. Такія матчы даюць міжнародную практыку, яны важныя для кожнага хакеіста. Мне яшчэ ёсць, куды расці, яшчэ шмат трэба працаваць», — падзяліўся Данніл. 

Дапамагаць зборнай будзе і нападаючы «Дынама-Шынніка» і мінскага «Дынама» Міраслаў Міхалёў. Яго шайба ў матчы супраць «Амурскіх тыграў» увайшла ў топ лепшых шайб студзеня МХЛ. Як расказаў хакеіст, з нагрузкамі, выкліканымі выступленнямі ў двух клубах і зборнай, ён спраўляецца. Гэта вялікі вопыт, які, безумоўна, будзе карысным і на «Кубку Будучыні». «Сапернікі — моцныя хлопцы, таму лёгка не будзе. Наша задача — паказваць сябе максімальна добра ў кожнай гульні», — падкрэсліў хакеіст. 

Міраслаў Міхалёў стаў капітанам беларускай зборнай. Яго асістэнты — Цімафей Каўгарэня і Данііл Сацішвілі. 

На запрашэнне выступіць за зборную адгукнуліся і хакеісты, якія гуляюць за замежныя клубы. Так, Данііл Карповіч ў гэтым сезоне абараняе колеры клуба «Аўто» з Екацерынбурга. «Настрой добры, з многімі хлопцамі даўно не бачыўся, але нам хапіла часу, каб добра згуляцца. Тое, што турнір праходзіць у Мінску пры сваіх трыбунах, дае нам сілы і рухае наперад. Заўсёды прыемна гуляць са зборнай у сябе дома. Мы ніякага суперніка не баімся, але асабіста я больш за ўсё хачу згуляць са зборнай Расіі U-20. Са шматлікімі гульцамі мы перасякаемся ў МХЛ і мне цікава паглядзець, як яны будуць паказваць вынік усе разам», —падзяліўся хакеіст.

Набыць квіткі на матчы «Кубка Будучыні» можна на сайце «Тыкетпро» і ў касах «Чыжоўка-Арэны». Кошт — ад 6 да 10 рублёў. Дзецям да 6 гадоў (без прадастаўлення асобнага месца) у суправаджэнні дарослага, у якога ёсць білет — уваход вольны.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».