Вы тут

Азеляненне і добраўпарадкаванне ў гарадах, на крыніцах, фермах і могілках


 Навядзенне парадку на зямлі — комплекснае пытанне, якое ўключае ў сябе самыя розныя мерапрыемствы для падтрымання ў належным стане тэрыторый і аб'ектаў краіны. Летась у межах добраўпарадкавання было высаджана больш за мільён дрэў і кустоў і звыш 19 мільёнаў кветак, разбурана больш як чатыры тысячы закінутых і трухлявых дамоў, прыбрана 35 тысяч гектараў лесу і яго наваколля. А за пяцігоддзе ў 14 разоў зменшылі колькасць міні-палігонаў для адходаў — сёлета плануецца рэкультываваць усе 55 такіх аб'ектаў, якія яшчэ засталіся. Што робіцца для чысціні ў Беларусі, расказалі спецыялісты.


110 планавых мерапрыемстваў

Летась у Пастанову № 668 «Аб навядзенні парадку на зямлі», якая вызначае арганізацыю работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі краіны, унеслі змяненні. Дакумент дапоўнілі крытэрыямі, якія вызначаюць патрабаванні да ўтрымання паверхневых водных аб'ектаў і іх добраўпарадкавання, а таксама мерапрыемствы адносна гэтых аб'ектаў. У ліку такіх — санітарная ачыстка, прыборка і рамонт элементаў добраўпарадкавання на паверхневых водных аб'ектах, умацаванне берагоў і папярэджанне воднай эрозіі, аднаўленне гідралагічнага рэжыму, добраўпарадкаванне крыніц, ліквідацыя закінутых калодзежаў і воданапорных вежаў.

Прадугледжаны і шэраг іншых работ у межах комплексу мерапрыемстваў, скіраваных на ўтрыманне паверхневых водных аб'ектаў у належным стане, расказала Кацярына Нясцюк, кансультант упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Урад штогод зацвярджае рэспубліканскі план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, які ўтрымлівае больш як 110 мерапрыемстваў. Гэта добраўпарадкаванне і ўтрыманне населеных пунктаў, сельскагаспадарчых тэрыторый і аб'ектаў, тэрыторый і аб'ектаў уздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог, месцаў пахавання, тэрыторый ляснога фонду. Таксама маецца на ўвазе падтрыманне ў належным стане і абсталяванне месцаў адпачынку на водных аб'ектах, запаведніках, заказніках, помніках прыроды. Прадугледжана ўтрыманне ў належным стане і рэкультывацыя аб'ектаў захоўвання адходаў, унутрыгаспадарчых кар'ераў, якія выкарыстоўваюцца для здабычы распаўсюджаных карысных выкапняў, падтрыманне ў належным стане і добраўпарадкаванне тэрыторый садаводчых таварыстваў, гаражных і іншых спажывецкіх кааператываў, меліярацыйныя мерапрыемствы і работы па рэгуляванні распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага.

— У выніку рэалізацыі плана летась у населеных пунктах зроблена 2759 спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак, арганізавана і адрамантавана каля трох тысяч кантэйнерных пляцовак, 18 тысяч кантэйнераў для збору адходаў (у тым ліку больш за пяць тысяч — для раздзельнага збору), устаноўлена і адрамантавана 147 велапарковак і веластаянак, адрамантавана звыш 1100 калодзежаў; 485 закінутых калодзежаў, якія не падлягаюць далейшаму выкарыстанню, ліквідаваны, — расказала спецыяліст Мінпрыроды:

За баршчэўнік — штраф

Летась устаноўлены і адрамантаваны агароджы на 601 жывёлагадоўчай ферме, 223 машынных дварах і 130 іншых сельскагаспадарчых аб'ектах. Рэкультывавана 208 адпрацаваных сельскагаспадарчых кар'ераў (за пяцігоддзе — звыш тысячы), 61 міні-палігон для захоўвання адходаў (за пяцігоддзе — больш за 1500). Знесены 404 неэксплуатуемыя будынкі і збудаванні сельгасарганізацый, паведаміла Кацярына Нясцюк:

— Сёлета знос будынкаў планам не прадугледжаны, таму што такая работа (згодна з даручэннем Прэзідэнта) праводзіцца па асобным плане, які зацверджаны урадам і ўключае ў сябе аб'екты, запланаваныя да зносу да 2024 года.

Мінпрыроды таксама сочыць за падрыманнем парадку на зямлі. Летась было праведзена 38 тысяч падобных мерапрыемстваў, якія выявілі 70 тысяч парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. З іх 19 тысяч — несанкцыянаваныя звалкі, 98 % з якіх ліквідавалі. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў эксплуатацыі аб'ектаў захоўвання цвёрдых камунальных адходаў (абследавана больш як 2,5 тысячы такіх аб'ектаў) прыцягнуты вінаватыя асобы. А за несвоечасовую барацьбу з баршчэўнікам на карыстальнікаў зямельных участкаў летась складаліся пратаколы і выпісваліся штрафы.

Прыборка лесу і нарыхтоўка дроў

Наводзіцца парадак і ў лесе. Летась лесагаспадарчыя ўстановы краіны правялі санітарныя высечкі і прыборку на 35 тысячах гектараў, што ўдвая больш, чым вызначалася планам. Леснікі таксама сабралі адходы на васьмі тысячах гектараў. Лесааднаўленне ў межах ляснога фонду лясной гаспадаркі праведзена на 665 гектарах, падзялілася Настасся Гурына, кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі.

— Летась комплекс мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў лясным фондзе дапоўнілі расчысткай квартальных прасек, доглядам лясных культур, прыборкай смецця (прыбрана пяць тысяч м3), уладкаваннем месцаў адпачынку (іх уладкавана 28).

Высечкі прамысловага выкарыстання праведзены на 21 тысячы гектараў (з іх на дзевяці тысячах гектараў — высечкі догляду за лесам, а на 12 тысячах гектараў — выбарачныя санітарныя высечкі). Іншыя высечкі зроблены на 29 тысячах гектараў (суцэльныя высечкі прыйшліся на гектар, а на ачыстку лесу ад захламленасці — 28 тысяч гектараў). Для дапамогі ў высечках актыўна прыцягваліся мясцовыя жыхары і паліўна-забеспячальныя агранізацыі — яны маглі такім чынам нарыхтаваць дровы. У выніку было адпушчана 0,7 млн м3 драўніны, з якіх 0,6 млн м3 — насельніцтву.

Вясной падчас Тыдня лесу па краіне было высаджана 36 мільёнаў дрэў, прыбрана каля 4 000 м3 смецця, створана 70 памятных алей, падрыхтавана 140 месцаў масавага адпачынку да лета. Добраўпарадкоўваліся таксама месцы воінскіх пахаванняў, змешчаныя на лясных тэрыторыях.

— Летась у выніку непагадзі былі пашкоджаны пасадкі на 98 тысячах гектараў (амаль пяць млн м3). Загінулі насаджэнні на 10 тысячах гектараў (3,5 млн м3). Найбольш пацярпела пры гэтым Магілёўская вобласць (37 тысяч гектараў аб'ёмам 3,3 м3), — паведаміла таксама прадстаўніца Мінлясгаса.

Даведацца, што, дзе і калі будзе добраўпарадкоўвацца сёлета, можна на сайце Мінпрыроды ў раздзеле «Навядзенне парадку на зямлі», дзе змешчаны план.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.