Вы тут

Сёлета Кітай ажыццявіць звыш 60 касмічных запускаў


Кітай плануе ажыццявіць сёлета больш чым 60 касмічных запускаў, устанавіўшы новы рэкорд у гісторыі айчыннай касманаўтыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхналогій правядзе больш чым 50 касмічных запускаў. Іншыя прадпрыемствы, у тым ліку Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і прамысловасці, арганізуюць яшчэ звыш дзесяці запускаў.

Ракеты-носьбіты (РН) «Чанчжэн-2Е» (CZ-2F або Long March-2F) і «Чанчжэн-7» (CZ-7 або Long March-7) будуць выкарыстоўвацца для дастаўкі касманаўтаў і грузаў на кітайскую касмічную станцыю. У гэтым годзе першы палёт здзейсніць РН «Чанчжэн-6В» (CZ-6С або Long March-6С) — мадыфікацыя трохпрыступачнай «Чанчжэн-6» з кіслародна-газавымі вадкаснымі ракетнымі рухавікамі. Нагадаем, што «Чанчжэн-6» з’яўляецца адзінай кітайскай ракетай-носьбітам, якая працуе на экалагічна чыстым паліве. Дэбют РН «Ліцзянь-1 Y2» (ZK-1 Y2) адбудзецца ў першай палове гэтага года. Летась 27 ліпеня пры дапамозе «Ліцзянь-1», самай магутнай кітайскай цвёрдапаліўнай РН, былі выведзены на зададзеныя арбіты шэсць спадарожнікаў.

У рамках праектаў па даследаванні Месяца і Марса, Кітай сёлета працягне распрацоўваць зонды «Чан’э-7» і «Цяньвэнь-2». 3 студзеня 2023 года споўнілася чатыры гады з моманту прылунення кітайскага зонда «Чан’э-4». Кітай застаўся адзінай у свеце дзяржавай, зонд якой паспяхова ажыццявіў мяккую пасадку на адваротным баку Месяца і выканаў пастаўленыя задачы.

Кітайскі месяцаход «Юйту-2» («Нефрытавы трус-2») знаходзіцца ў добрым стане і па дадзеных на пачатак студзеня прайшоў 1455 метраў па нябачным баку Месяца. Згодна з планам, у рамках рэалізацыі місіі месяцовага зонда «Чан’э-6» у 2025 годзе на Зямлю будуць дастаўлены ўзоры месяцовага грунту са зваротнага боку натуральнага спадарожніка нашай планеты. Запланаваны запуск і месяцовага зонда «Чан’э-7», мэта якога — пошук вады на паўднёвым полюсе Месяца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».